Акцыя “Нашы дзеці”

Крывічы зноў наведаў міністр адукацы

 

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у якой актыўны ўдзел прымаюць кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арга­нізацый краіны, дазваляе кожнаму дзіцяці, пазбаўленаму магчымасці быць у перадсвяточныя і святочныя дні ў коле сям’і, не застацца без увагі. Вось і Крывіцкае спецыяльнае лячэбна-выхаваўчае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу напярэдадні Новага года наведаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. Дарэчы, гэта яго другі візіт з такой місіяй у названую ўстанову. Ігар Васільевіч павіншаваў навучэнцаў і супрацоўнікаў вучылішча, якія сабраліся ў спартыўнай зале, з надыходам Новага года. Пажадаў усім здароўя, поспехаў, здзяйснення запаветных мар. Ва ўрачыстай абстаноўцы шаноўны госць перадаў выхаванцам тэлевізар і салодкія падарункі.

Чарговы раз разам з Ігарам Карпенкам прыехалі ў Крывічы рэктары Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі. Зноў-такі, не з пустымі рукамі, а з пірагамі і пачастункамі да святочнага стала.

З вітальнымі словамі звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства і намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна выказала ў адрас усіх прысутных пажаданні здароўя, міру і дабра, а таксама ўручыла ад раённага выканаўчага камітэта тэлевізар.

Працягам урачыстасці стаў канцэрт, у якім прынялі ўдзел студэнты і вы­кладчыкі БДПУ імя Максіма Танка. Свае нумары падрыхтавалі таксама і выхаванцы вучылішча.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства  выступіў на правах гаспадара дырэктар установы Андрэй Дубаневіч. Андрэй Мар’янавіч падзякаваў шаноўным гасцям за дапамогу і цеснае су­працоўніцтва. Выказаў ўпэўненасць, што ўсталяваныя добрыя сувязі прадоўжацца.

Потым па традыцыі ў бібліятэцы прайшоў шахматны турнір з удзелам міністра і рэктараў. Адбылася і экскурсія па ўстанове.

Наш кар.



04 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 dsc_5774-3 возера Мястра Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела