Новости Мядельского района

Аддзяленне паштовай сувязі Мядзел у сувязі з навагоднімі святамі будзе працаваць 30 снежня і 6 студзеня па графіку работы нядзелі, 31 снежня — па графіку работы панядзелка, 7 студзеня — з 9.00 да 13.00. 1 студзеня — выхадны дзень. Астатнія аддзяленні паштовай сувязі працуюць па графіку работы аддзяленняў. 1 студзеня — выхадны дзень.

***

Святочнае мерапрыемства з нагоды 30-годдзя абласной структуры ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” адбылося ў санаторыі “Лазурный”, што ў Мінскім раёне. Падчас яго граматай цэнтральнага праўлення ўзнагароджаны старшыня праўлення раённай арганізацыі Іван Дашчынскі і член праўлення Вольга Тункевіч.

***

Па 28 лютага забаронены лоў ментуза звычайнага, паведамілі ў Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Рыба ідзе на нераст, таму яе здабыча ў гэты перыяд можа паслужыць падставай для прыцягнення да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці (у залежнасці ад памеру ўрону). За кожнага незаконна злоўленага ментуза звычайнага давядзецца заплаціць 27 базавых велічынь (661,5 рубля) у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.



02 Студзень 2019.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Мястра 1-12 Касцёл у Шэметава   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела