Новости Мядельского района

ПАПОЎНІЛІСЯ фонды Мядзельскага музея народнай славы. Падчас адкрыцця выставы, прысвечанай Першай сусветнай вайне, юбілейны медаль “100 год ВЛКСМ” перадала намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, а кнігу Уладзіміра Ягорычава “Лёсавызначальны Кастрычнік: гісторыя і сучаснасць” — першы сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі Алена Яцына.

***

У АБЛАСНЫМ фестывалі нацыянальных культур прыняла ўдзел раённая ветэранская арганізацыя, расказала яе адказны сакратар Вольга Тункевіч. Жыхаркі райцэнтра Ірына Квяткоўская і Людміла Крупенка выканалі песню “Мядзельскі вальс” (словы Надзеі Чарапанавай, музыка Святланы Чарняўскай). Акампаніраваў ім Аляксандр Роліч. Самадзейных спявачак узнагародзілі Ганаровай граматай абласнога савета ветэранаў і сувенірамі.

***

З ВЫХАВАНЦАМІ НДЦ “Зубраня” сустрэўся доктар медыцынскіх навук, прафесар, кіраўнік навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо. Падзяліўся сакрэтамі прафесіі, на ўласным прыкладзе паказаў шлях станаўлення ўрача, распавёў пра перспектывы медыцыны.



05 снежня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  img_4257 Лебедзі на Нарачы _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела