Новости Мядельского района

Як паведамілі ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы, адбылося пасяджэнне медыка-санітарнага савета. Абмяркоўваліся пытанні санітарна-тэхнічнага стану ў арганізацыях аховы здароўя, дыспансерызацыі працаздольнага насельніцтва і фарміравання здаровага ладу жыцця, дзейнасці ўрачоў агульнай практыкі. Разглядалася таксама работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

***

Паводле даных упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, з пачатку года па сямейны капітал звярнуліся 32 сям’і. За гэты ж перыяд выдадзена 29 пасведчанняў мнагадзетнай сям’і. Акрамя таго, назначаны дапамогі на дзяцей, старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў — 26, па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 год — 23, па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох год — 44.

***

Днямі ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча беларускага пісьменніка Валерыя Квілорыя з вучнямі 4-5 класаў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і ўдзельнікамі гуртка “Спробы пяра” гімназіі-інтэрната Мядзела. Госць расказаў пра сябе і сваю работу над творамі, пра герояў кніг і іх прыгоды. Потым адказаў на шматлікія пытанні, якія яму адрасавала прысутная дзятва. Дарэчы, жадаючыя змаглі набыць кнігі і
атрымаць аўтограф пісьменніка.

***

Ва ўстановах адукацыі раёна вядзецца падрыхтоўка да балю “Ход шахматнай каралевы”. Шыюцца касцюмы, развучваюцца танцы, якія ў старадаўнія часы ўпрыгожвалі палацавыя мерапрыемствы.



03 снежня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  лебедзі на Мястры Лебедзі на Нарачы Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела