Тэніс — гульня для настойлівых

Нядаўна фізкультурна-аздараўленчы цэнтр прымаў раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе. Праходзілі яны ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Удзельнічалі дзеці 2004-2005 гадоў нараджэння і маладзейшыя. За званне лепшай змагаліся 10 каманд з устаноў адукацыі Мядзельшчыны. У кожнай было па два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.
У выніку першае месца заняла каманда Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, другое — Сваткаўскага. Трэцімі сталі прадстаўнікі Нарацкай сярэдняй школы №1.
За каманду з Крывічоў гулялі Уладзімір Раманоўскі, Лізавета Міхаленя, Сяргей Аксюта і Алеся Рудніковіч.
— Крывіцкія дзеці ўжо на працягу многіх год выйграюць спаборніцтвы па настольным тэнісе, — адзначыла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ніна Самко.
— Турнір склаўся для нас добра, — расказаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Крывіцкага ВПК Дзмітрый Дурэйка. — У асабістым заліку трое з чатырох дзяцей занялі першыя месцы: Уладзімір, Сяргей і Алеся. А Лізавета была другой. У фінале выйгралі 4:0 у каманды са Сватак.
— Каб пастаянна перамагаць, трэба адпаведна і рыхтавацца…
— Так. Кожную сераду дзеці займаюцца ў гуртку па настольным тэнісе. Але, вядома, прыходзяць гуляць у школу і ў іншыя дні. Іх старанні і даюць плён.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



29 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  від на Мядзел Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела