Новости Мядельского района

На рабочай нарадзе старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка ўручыў узнагароды: Ганаровую грамату Мінаблвыканкама — начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяне Ефімавай за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці вобласці, Ганаровую грамату Мінаблсавета дэпутатаў — старшыні праўлення райПО Аксане Грузд за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” і падзяку старшыні райвыканкама — дырэктару ТАА “Вінакурня “Нарач” Сяргею Машкову за добрасумленную працу і прафесіяналізм.

***

Раённая каманда КВЗ “Пераехала камбайнам” стала ўладальнікам “Кубка губернатара Мінскай вобласці” і пераможцай адкрытага абласнога фестывалю Клуба вясёлых і знаходлівых. У Палацы культуры ў Салігорску за перамогу змагаліся 26 каманд, у тым ліку з Гомеля, Гродна, Брэста і Магілёва. Гумар, артыстызм, знаходкі і крэатыўныя рашэнні прадстаўнікоў Мядзельшчыны, мастацкае афармленне выступлення — вынік напружанай падрыхтоўчай работы школьнікаў і настаўнікаў.

***

Дзявяты раз у Крывічах аматараў музыкі запрасіў фестываль “Шансон збірае сяброў”. Каля трох дзясяткаў выканаўцаў больш за тры гадзіны стваралі настрой шматлікім гледачам. Дарэчы, і гледачы, і ўдзельнікі адзначылі, што з кожным годам прафесійны ўзровень мерапрыемства павышаецца. Чаго чакаць ад наступнага, юбілейнага?

 



28 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Шэметава   img_4257 Рэчка Нарачанка        06-012

Пабрацімы Мядзела