Погляд праз стагоддзе

У Мядзельскім музеі народнай славы працуе выстава, прысвечаная 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны

УСЕ экспанаты належаць Мядзельскаму філіялу Мясцовага дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокі”. Артэфакты часоў Першай сусветнай былі знойдзены на тэрыторыі нашага раёна. Падчас урачыстага адкрыцця намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева падзякавала ўсім, хто падрыхтаваў выставу. “Тут сабраліся людзі, якія разумеюць: без мінулага няма будучы-
ні, — зазначыла Іна Іванаўна. — Яны не жылі ў той час, але берагуць памяць пра яго. Боль, што прынесла тая вайна стогадовай даўніны, і сёння адчуваецца ў нас на Мядзельшчыне. І тут прысутныя — захавальнікі таго болю, той памяці — і захавальнікі будучыні. Слава героям, якія аддалі жыцці на той вайне. Але слава і нашым сучаснікам — тым, хто па крупінках збірае звесткі па гісторыі роднага краю. І яны грошы за гэта не атрымліваюць — працуюць выключна на энтузіязме. Вельмі добра, што наш музей разам з гэтымі людзьмі арганізуе такія выставы”.
Калегамі і аднадумцамі назваў прысутных дырэктар Мядзельскага філіяла Мясцовага дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны “Крокі” Святаслаў Гаўрыс. Ён распавёў пра падзеі стогадовай даўніны (11 лістапада 1918-га было заключана Камп’енскае перамір’е), пра неабходнасць глыбей вывучаць гісторыю той далёкай вайны і перадаваць веды пра яе наступным пакаленням. Пра важнасць захавання памяці пра Першую сусветную гаварыў і іншы актыўны ўдзельнік названага фонду — намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Нарачанскі” Валерый Люштык.
Для першых наведвальнікаў выставы змястоўную і цікавую экскурсію правёў Святаслаў Гаўрыс.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



20 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Гісторыя

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы     Паруснікі                          Касцёл у Мядзеле  _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела