Ля мядзельскай школы

У мінулым выпуску гісторыка-краязнаўчай старонкі папрасілі чытачоў расказаць пра старую фатаграфію з цікавай гісторыяй. Пасля гэтага ў рэдакцыю прынеслі здымак з архіва сям’і Башкевічаў.
Гэта фатаграфія раней захоўвалася ў альбоме Зосі (на здымку яна — на першым плане), а потым — Ядвігі Башкевіч (абедзве пайшлі ўжо з жыцця).
Іх сваякі паведамілі, што, паводле расказаў родных, здымак зроблены ў 1939 годзе. Зося тады хадзіла ў першы клас школы ў Мядзеле. І там было свята, прысвечанае аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. З такой нагоды запрасілі фатографа. Здымаліся ля будынка школы (цяпер там пажарная аварыйна-выратавальная часць). Побач з дзецьмі сядзіць настаўніца Дора. Прыгадвалі, што яна вельмі добрая была. Расказвалі яшчэ, што на гэтым здымку шмат яўрэйскіх дзяцей, многіх з іх у вайну расстралялі.
Паказаў фотаздымак мядзельскаму старажылу Міхаілу Гардону. Той распавёў, што на здымку, пэўна, меншыя вучні.
— Я ўжо быў старэйшы, перайшоў у пяты клас. Але, паколькі мы пры Польшчы не вучылі ні беларускай, ні рускай мовы, нас усіх перавялі на клас ніжэй. І адразу ў 1939-40 навучальным годзе была рускамоўная школа, а ў 1940-41 яе перавялі на беларускую мову.
Можа, хто пазнаў на здымку сваякоў? Ці ў вас ёсць старая фатаграфія з цікавай гісторыяй і хочаце пра яе расказаць? Прыносьце ў рэдакцыю, тэлефануйце па нумары 55-2-84 ці пішыце на электронны адрас: narazara@tut.by.



16 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Гісторыя

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Як вы праводзіце лета?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  dsc_5774-3 Царква ў Слабадзе  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела