Новости Мядельского района

Адкрыта падпіска на І паўгоддзе 2019 года на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана і органаў навукова-тэхнічнай інфармацыі.

***

У НДЦ «Зубраня» прайшоў конкурс педагагічных каманд выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Малая радзіма: куток шчаслівага дзяцінства». Лепшых педагогаў аздараўленчых лагераў Беларусі выбралі ў ходзе рэспубліканскай акцыі «Малая радзіма: эстафета карысных спраў».

***

Для дзяцей, якiя падчас восеньскіх канiкулаў адпачываюць у школьным лагеры “Пралеска”, Нарацкая пасялковая бiблiятэка і Цэнтр культуры і вольнага часу арганізавалі квэст-гульню “Нам разам весела”. Навучэнцы 1-4 класаў падзялiлiся на дзве каманды i выконвалі заданнi на трох станцыях: “Лiтаратурная”, “Кемлiвасць”, “Гульнявая”. У выніку перамагла дружба, а за ўдзел дзеці атрымалi плакаты i салодкi пачастунак.

***

Валерыя Паршута са Свірскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа прыняла ўдзел ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей і падлеткаў «Шкаліяда». У Мінску сабраліся 105 лепшых юных лёгкаатлетак з усёй краіны. Каманда сталічнай вобласці, у якой выступала Валерыя, заняла пятае месца. Сярод дзяўчат з Міншчыны наша зямлячка была дзясятай. Найлепш яна выступіла ў бегу на 60 метраў.

***

10 ЛІСТАПАДА ўстанова адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй. Жадаючыя азнаёмяцца з парадкам прыёму і навучання ў акадэміі, з матэрыяльна-тэхнічнай базай, жыццём і бытам курсантаў, зробяць экскурсію ў музей ваеннай тэхнікі. Пачатак мерапрыемства ў 10 гадзін у клубе «Ракетчык».



06 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе _dsc1133-3     Паруснікі                          возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела