У ліку лаўрэатаў — і наша “Нарачанка”

МІНУЛАЯ пятніца адзначана ўшанаваннем пераможцаў штогадовага спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі Міншчыны. Правяла яго ў сталічным дзяржаўным каледжы мастацтваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Наталля Віктараўна ўручыла галоўнаму рэдактару нашай газеты Паўлу Жукаву Дыплом Мінаблвыканкама — за перамогу калектыву рэдакцыі ў намінацыі “Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет” (“Глыбокія вытокі”). Пры адкрыцці святочнага мерапрыемства Наталля Якубіцкая падзякавала работнікам пяра за творчую, стваральную працу дзеля далейшага росквіту сталічнага рэгіёну і парэкамендавала ў самай бліжэйшай перспектыве звярнуць асаблівую увагу на праект”Міншчына дзівосная”. А лепшым друкаваным сродкам масавай інфармацыі вобласці за мінулы год прызнана газета “Жодзінскія навіны”.
Наш кар.



06 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 223_ від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела