Новости Мядельского района

НА Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што адбыўся ў Магілёве, падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НДЦ “Зубраня” і Усерасійскім дзіцячым цэнтрам “Орлёнок”. Гэта прадугледжвае забеспячэнне курсавой падрыхтоўкі педагогаў названых устаноў, удзел дзяцей і супрацоўнікаў у міжнародных праектах, якія праводзяць абодва цэнтры.

***

УСЁ большую папулярнасць у жыхароў і гасцей азёрнага краю набывае персанальная галерэя твораў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. У панядзелак там пабывалі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Мядзельскага ТЦСАН. І былі ў захапленні, бо сапраўднае мастацтва нікога не пакідае абыякавым!

***

ЯК паведаміла начальнік аддзела загс райвыканкама Галіна Калмук, у кастрычніку на Мядзельшчыне зарэгістравана 15 шлюбаў, а за 10 месяцаў гэтага года — 147.

***

ГРУПА педагогаў раёна здзейсніла цудоўнае падарожжа па Гродзеншчыне. Наведалі Залессе, Кушляны, Солы, Гальшаны, Ашмяны і Астравец. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.



05 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  img_4257 1-12

Пабрацімы Мядзела