«Ратуйце, лазня гарыць!»

ТРАДЫЦЫЙНЫМ і прыемным адпачынкам для многіх з’яўляецца «паход» у лазню. Але каб адпачынак быў прыемным, а пара лёгкай, варта памятаць, што лазня — небяспечная ў пажарных адносінах пабудова.
13 кастрычніка ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне грамадскай лазні ў аг. Нарач, якая належыць РВУП «Мядзельская ЖКГ». У выніку пажару агнём пашкоджана аздабленне мужчынскага парыльнага аддзялення, а таксама столь у мужчынскім лазнева-душавым аддзяленні. Найбольш верагоднай прычынай пажару з’явілася парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цяплогенеруючых апаратаў і прылад.
У суботу 20 кастрычніка ў 18 гадзін 27 мінут паступіла паведамленне пра пажар у лазні ў
в. Зарэчнае. Гаспадары ў гэты дзень займаліся добраўпарадкаваннем прысядзібнага ўчастка, распалілі ў лазні печ, і яна цеплілася без нагляду. Праз некаторы час праз акно гаспадыня заўважыла полымя ў парылцы і неадкладна патэлефанавала ў службу выратавання.
У выніку пажару агнём знішчана аздабленне парылкі, маёмасць і іншыя памяшканні абкуродымлены. Агляд паказаў, што ацяпляльная печ складзена з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі. Рашаючым фактарам у гэтым выпадку стаў разрыў ад паверхні печы да будаўнічых канструкцый з драўніны, які не адпавядаў супрацьпажарным нормам. Сцяна парылкі з дошак ушчыльную датыкалася да печы.
Для бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення належыць памятаць і выконваць наступныя патрабаванні. Печы і іншыя ацяпляльныя прыборы павінны мець супрацьпажарныя разрывы да гаручых канструкцый будынка не менш за 380 міліметраў і 250 міліметраў да захаваных канструкцый. Мінімальная адлегласць ад вонкавай паверхні печы ці дымавога канала (коміна) да сцяны ці перагародкі павінна складаць не менш за 100 міліметраў.
К. КІСЕЛЬ.
Інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.



02 лiстапада 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Мястра 1-12 0-170

Пабрацімы Мядзела