Вы — не адзінокія!

Да Дня пажылых людзей на Мядзельшчыне была прымеркавана акцыя “Вы — не адзінокія”. Падчас яе інспектар па асноўнай дзейнасці Мядзельскага ТЦСАН Людміла Ермаковіч разам з сацыяльнымі работнікамі Валянцінай Грышкевіч і Аленай Грыгаровіч наведалі адзінокіх грамадзян пажылога ўзросту з пузыроўскай зоны, якія знаходзяцца на надомным сацыяльным абслугоўванні. Ім вельмі хацелася даставіць радасць людзям, якія мала дзе бываюць, рэдка з кім сустракаюцца.
Вось і завіталі да іх з асеннімі кветкамі і салодкімі падарункамі. Многія, да каго наведаліся, шчыра дзякавалі, што пра іх не забыліся, памятаюць. А Таіса Шкадун з Пузыроў нават расплакалася. Яе вельмі расчуліла ўвага работнікаў сацыяльнай службы.
У ходзе акцыі Людміла і яе памочнікі пабывалі ў Ганны Васілевіч, Алімпіяды Грыгаровіч, Марыі Пуранок з Пузыроў, Ядвігі Садоўскай і Таісы Хацяновіч з Залесся, інваліда першай групы Валянціны Грузд з Дубаносаў. Наведалі і сямейныя пары: Мікалая і Валянціну Грышкевічаў з Завуголля, а таксама Эдуарда і Соф’ю Садоўскіх з Залесся.
Як пазней прызналіся ўдзельнікі акцыі, хоць песень і не спявалі, але радасць сваім візітам даставілі. А гэта ж так цудоўна! І са святам павіншавалі, і пра жыццё-быццё пагаварылі. Ім вельмі прыйшоўся па душы аптымізм Мікалая Мікалаевіча: мужчына так і сыпаў жартамі. “Вось у каго трэба павучыцца жыццёвай мудрасці, стойкасці”, — падумалі жанчыны.
Запомнілася ім і Соф’я Пятроўна. Не зважаючы на гады, яна і сёння слыве ў Залессі рукадзельніцай: робіць дываны, шмат у яе і вышыванак.
Засталося дадаць, што пажылых людзей з вераб’ёўскай зоны (а гэта вёскі Вераб’і, Грыбкі, Васілеўшчына), якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, наведала сацыяльны работнік Інэса Грузд. Павіншавала са святам, уручыла кветкі, салодкія падарункі. І тым самым даставіла шмат прыемных хвілін сваім падапечным.

Наш кар.

 



12 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Царква ў Слабадзе  возера Мястра  Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела