В школу с “Добрым сердцем”

Штогод у пачатку навучальнага года Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць акцыю “У школу з “Добрым сэрцам”, падчас якой любы чалавек можа перадаць канцылярскія тавары і іншыя школьныя рэчы дзецям, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Звычайна акцыя завяршаецца ў Дзень ведаў — 1 верасня. Але сёлета жадаючых дапамагчы было так шмат, што раённы камітэт БРСМ прымаў і раздаваў падарункі на працягу ўсяго верасня.

— Гэта акцыя складаецца з двух этапаў, — распавядае першы сакратар Марына Апанасёнак. — Яна афіцыйна пачынаецца 1 жніўня, але людзі, якія дапамагаюць не першы год, часта прыносяць канцылярыю і рэчы раней. Да дваццаць шостага чысла мы збіраем падарункі, а ў верасні перадаём іх дзецям. Тут хацелася б падзякаваць раённай газеце і дырэкцыі школ Мядзельшчыны за інфармацыйную падтрымку. Дзякуючы ёй да акцыі змагла далучыцца вялікая колькасць людзей. Удзельнікі валанцёрскага атрада “Васількі” наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна, рабяты з атрада “Садружнасць” зазірнулі да шматдзетных сем’яў у Княгініне. Таксама развозіць падарункі дапамагалі прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама і РАУС.
— Прыходзілі толькі мясцовыя жыхары або акцыю падтрымалі ўстановы і арганізацыі?
— Вялікую падтрымку аказаў санаторый “Нарачанскі бераг”, а таксама НДЦ “Зубраня”. Яны перадалі вялікую колькасць самых разнастайных рэчаў, якія спатрэбяцца дзецям падчас вучобы. Але, вядома, вялікі ўклад зрабілі і звычайныя людзі. Бывала, хтосьці заходзіў да нас у камітэт па нейкіх асабістых пытаннях, даведваўся пра акцыю і праз дваццаць хвілін вяртаўся са стосам сшыткаў і пеналамі. Таксама збор падарункаў быў арганізаваны на базе школ, напрыклад, у Княгінінскай сярэдняй. Мы вельмі рады, што акцыя ў гэтым годзе атрымала такі шырокі водгук. Людзі працягвалі прыносіць канцылярыю нават пасля таго, як збор скончыўся, таму мы здзейснілі некалькі выездаў і апошнія падарункі раздалі літаральна пад канец месяца.
— Да канца года яшчэ будуць нейкія дабрачынныя мерапрыемствы?
— Так, традыцыйна мы праводзім акцыю “Цуды на Каляды”, падчас якой віншуем дзетак з Новым годам. Да гэтай акцыі мы таксама аб’яўляем збор падарункаў, можна прыносіць цацкі, адзенне, кнігі… Мы стараемся стварыць для рабят свята, таму не проста перадаём падарункі, а ладзім невялікія ранішнікі з Дзедам Марозам, загадкамі і вершамі. А ў наступным годзе плануем прыцягваць людзей не толькі на першым этапе акцыі, але і прапанаваць ім прайсці з намі па сем’ях. Мне здаецца, прыемна будзе ўбачыць, колькі радасці прынёс твой падарунак. Часам тое, што для дарослага здаецца дробяззю, для дзіцяці аказваецца сапраўдным скарбам.

Гутарыла Аляксандра ГАРАЧКА.



10 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел 06-043 84 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела