Новости Мядельского района

Як паведамілі з УП “Ілаўскае”, на прадпрыемстве напярэдадні зімы плануюць пачаць выпуск новай прадукцыі — двух відаў вадкасці шклоабмывальнай незамярзаючай. Ужо ўстаноўлена неабходнае абсталяванне, падрыхтаваны дакументацыя і ўзоры прадукцыі, праводзіцца іх выпрабаванне.

***

З 1 па 5 кастрычніка на тэрыторыі раёна праводзіўся VIII абласны педагагічны марафон. Яго тэма — “Педагагічныя ініцыятывы — індыкатар устойлівага развіцця адукацыі”. Кожны дзень прысвячаўся адпаведным катэгорыям работнікаў. Так, першы — настаўнікам-прадметнікам і школьным бібліятэкарам, другі — работнікам устаноў дашкольнай адукацыі і маладым спецыялістам, трэці — спецыялістам сістэмы дадатковай адукацыі і класным кіраўнікам, чацвёрты — кадрам метадычнай службы і спецыяльнай адукацыі, пяты — кіраўнікам.

***

Вечар-сустрэча “Няма дарэмна пражытых год”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей, прайшла ў новай студыі Цэнтра культуры і вольнага часу ў к. п. Нарач. Ініцыятарам яго правядзення стала Нарацкая пасялковая бібліятэка. Увазе прысутных была прадстаўлена тэматычная кніжная выстава, агляд літаратуры па здаровым
ладзе жыцця. Акрамя таго, гучалі віншаванні, песні, вершы, адрасаваныя людям “залатога” ўзросту. Уласныя вершы вынесла на суд прысутных Ірына Русановіч.

***

У рамках Тыдня маці раённы камітэт ГА “БРСМ” арганізоўвае інтэрнэт-фотаконкурс. Пройдзе ён у два этапы. У першы (з 7 па 11 кастрычніка) неабходна загрузіць фотаздымак з матуляй у афіцыйную групу “Моладзь Мядзельшчыны” “ВКонтакте”, у другі (з 12 па 14 кастрычніка) адбудзецца падвядзенне вынікаў.



10 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

    Паруснікі                          06-043 1-12 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела