79 лет районному отделу внутренних дел

У раённым аддзеле ўнутраных спраў 19 верасня сабраліся супрацоўнікі і грамадзянскі персанал. Тут прайшоў урачысты сход з нагоды 79-годдзя райаддзела. Найперш павіншаваў калег са святам і падзякаваў за службу начальнік аддзела Андрэй Мініч.
Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Вольга Храпан пазнаёміла з гісторыяй райаддзела, якая бярэ пачатак з верасня 1939 года. Пасля ўстанаўлення савецкай улады быў створаны раённы Савет працоўных дэпутатаў, у распараджэнні якога знаходзіўся аддзел рабоча-сялянскай міліцыі. Потым быў створаны раённы аддзел УНКУС па Вілейскай вобласці. У той час структура налічвала ў сваіх шэрагах 33 супрацоўнікаў, з іх 20 — аператыўна-начальніцкага складу і 13 міліцыянераў. Асноўным відам узбраення былі карабіны і наганы. Мелася 10 коней і некалькі
веласіпедаў — яны і былі асноўнымі сродкамі перамяшчэння міліцыянераў па раёне.
Пасля падрабязнага экскурсу ў гісторыю райаддзела прыйшоў час ўзнагароджанняў. Андрэй Мініч уручыў пагоны чарговых спецыяльных званняў: капітанамі міліцыі сталі оперупаўнаважаны групы БЭП Яўген Браткоўскі і ўчастковы інспектар Андрэй Уліцкі.
Начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Алег Буйчонак атрымаў дыплом ІІ ступені, падпісаны начальнікам дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксеем Бегуном. Прадстаўніка Мядзельшчыны адзначылі за паспяховы ўдзел у рэспубліканскім конкурсе на званне «Лепшы супрацоўнік падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў».
— Адразу праходзілі этапы па абласцях і Мінску, — расказаў Алег Буйчонак. — Па выніках сфарміравалі каманду для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе. Яна складалася з трох лепшых супрацоўнікаў з вобласці і яшчэ аднаго — з упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама. У выніку наша каманда заняла другое месца.
— Якія ўражанні засталіся ад конкурсу?
— Толькі станоўчыя. У першую чаргу, гэта прыемна і карысна ў плане кантактавання з калегамі. Абменьваліся вопытам, дзяліліся перадавымі ідэямі — заўжды цікава, калі ў адным месцы збіраюцца калегі з ўсёй рэспублікі. І, вядома, запомнілася конкурсная частка. Канкурэнцыя адчувалася, але яна была сяброўская, дружалюбная.
— Што ўключаў у сябе конкурс?
— Ён складаўся з конкурсаў па фізічнай падрыхтоўцы (валоданне прыёмамі самба), агнявой падрыхтоўцы (як тэорыя, так і практыка). Ацэньвалі спецыяльную падрыхтоўку непасрэдна па нашым напрамку, звязаную з міграцыйным заканадаўствам. Далей — медыцынская падрыхтоўка (таксама тэорыя і практыка). Упершыню ў праграму рэспубліканскага этапа ўключылі конкурс па дзелавым этыкеце. Ставілі ў нестандартную сітуацыю, ацэньвалі, як мы будзем на яе рэагаваць і выходзіць з яе. Сітуацыі былі звязаны не столькі з веданнем заканадаўства, колькі непасрэдна з уменнем кантактаваць з людзьмі: як сябе паводзіць, растлумачыць грамадзянам пэўныя моманты і наступствы, да якіх вядзе парушэнне заканадаўства.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



09 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257     Паруснікі                          Царква ў Слабадзе 223_

Пабрацімы Мядзела