Новости Мядельского района

Як паведамілі з аддзела загс райвыканкама, у верасні на Мядзельшчыне зарэгістравана 17 шлюбаў. Усяго за дзевяць месяцаў бягучага года 132 пары стварылі сем’і. За гэты ж перыяд нарадзілася 150 дзетак.

***

У чацвер дэлегацыя раёна ў складзе 11 чалавек прыняла ўдзел у абласным свяце “Дзень настаўніка-2018”, якое адбылося ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Настаўнік біялогіі Нарацкай СШ №2 Алена Раманькова падчас мерапрыемства была ўдастоена Падзякі старшыні абласнога выканаўчага камітэта.

***

Па інфармацыі азёрнай станцыі “Нарач”, 3-га і 4-га кастрычніка сярэднясутачная тэмпература паветра аказалася ніжэйшай за сярэднія шматгадовыя паказчыкі на 10С. Учарашняя ноч стала самай халоднай з пачатку кастрычніка — +0,40С. Асеннім жа мінімумам стаў дзень 26 верасня, калі на глебе было зафіксавана паніжэнне тэмпературы да -0,20С. Тэмпература вады гэтымі днямі ў возеры Нарач складае +110С.

***

У новым навучальным годзе навуковы аддзел Нацыянальнага парку “Нарачанскі” знаёміць школьнікаў і педагогаў з сутнасцю, вопытам сваёй работы і выкарыстаннем у ёй сучасных тэхналогій. Сустрэчы праходзяць як у экалагічным цэнтры Нацыянальнага парку, так і ў школах. У фармаце дыялогу рабяты і дарослыя знаёмяцца з пытаннямі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды, закранаюць гістарычную тэму, а таксама выконваюць інтэлектуальныя заданні.



08 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Касцёл у Засвіры   img_4257 06-012

Пабрацімы Мядзела