Новости Мядельского района

«Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» пры падтрымцы Міністэрства ЖКГ Беларусі арганізуе сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі восеньскую рэспубліканскую акцыю па зборы макулатуры пад назвай «Макулатуру — у перапрацоўку. Наш клопат, а не янота». Для ўдзелу трэба да 20 лістапада накіраваць заяўку арганізатару з інфармацыяй аб колькасці макулатуры, якую школа сабрала і здала на перапрацоўку ў перыяд з 15 верасня па 10 лістапада. Актыўныя ўстановы ўзнагародзяць каштоўнымі прызамі. Палажэнне аб акцыі-конкурсе і форма
заяўкі размешчана на сайце target99.by.

***

З 28 па 30 верасня на тэрыторыі раёна правялі прафілактычную акцыю «Бяспечны абгон». Яе арганізавалі з мэтай павышэння эфектыўнасці захадаў аддзялення ДАІ па прафілактыцы аварыйнасці.

***

У НДЦ «Зубраня» адбыўся навучальны семінар па рэалізацыі адукацыйнага праекта «Зялёныя школы». Падчас яго педагогі цэнтра прэзентавалі вопыт работы па экалагічнай адукацыі і выхаванні. Потым была абмеркавана спецыфіка рэалізацыі праекта ва ўмовах адукацыйна-аздараўленчага цэнтра, з творчай групай госці правялі заняткі.

***

Да Дня пажылых людзей ў Нарацкай пасялковай бiблiятэцы прайшоў урок дабрынi «Мы благодарны вам за прожитые годы». На мерапрыемства запрасілі выхаванцаў Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці к. п. Нарач.  Вялікую цікавасць у маленькіх чытачоў выклiкала беларуская энцыклапедыя «Да бабулi на вёску». Гучалі тэматычныя вершы, прыказкi i прымаўкi. Выхаванцы вельмi цёпла расказалi пра сваiх бабуль i дзядуляў. Напрыканцы дзецi адгадвалi загадкi i атрымлiвалi салодкiя пачастункі.



04 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Слабадзе 1-12

Пабрацімы Мядзела