Алла Балюк: “Мядель – это уже курортный городок европейского плана”

— КОЖНАЯ сям’я рыхтуецца да сустрэчы гасцей. СёМння ў ролі гаспадароў выступаюць жыхары Мядзельшчыны: нам выпаў гонар прымаць абласныя “Дажынкі”. Да сустрэчы лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі Міншчыны старанна рыхтаваўся горад і ўвесь раён. Калектыў нашай школы таксама не застаўся ўбаку. Мы дапамагалі добраўпарадкаваць тэрыторыі, разбілі сквер на перасячэнні вуліц Школьнай і імя Крупскай, рабілі клумбы, высаджвалі кветкі, даглядалі іх. Вырошчвалі расаду дэкаратыўных раслін для горада — у тым ліку і для таго, каб сэканоміць бюджэтныя сродкі. Вынікі гэтай працы можа бачыць кожны жыхар і госць Мядзела.
Прымае сёння ганаровых гасцей і наша ўстанова. Той, хто апошнім часам бывае тут, адзначае станоўчыя змены: свежанькі рамонт, новае абсталяванне ў кабінетах, сучасная мэбля ў абедзеннай зале. Усё гэта адпавядае патрабаванням здароўезберажэння і выглядае эстэтычна. Апошняе таксама вельмі важна: у школе не толькі настаўнікі вучаць, але і сцены выхоўваюць. Добрае фінансаванне зрабіла магчымымі маштабныя пераўтварэнні (вялікі дзякуй за клопат райвыканкаму). Шчыра ўдзячны за дапамогу ў падрыхтоўцы школы да пачатку навучальнага года і бацькам вучняў.
Увесь калектыў установы адукацыі добра парупіўся гэтым летам. Наша каманда прывыкла працаваць, а не наракаць на цяжкасці. Мы ставім мэту і знаходзім спосабы яе дасягнення. Асаблівая заслуга ў тым, што ўсё атрымалася, — майго намесніка па гаспадарчай рабоце Вадзіма Падгайскага. Гэта не толькі арганізатар усіх рамонтных работ, але і чалавек, які вельмі шмат чаго ў гэтай школе зрабіў уласнымі рукамі. Словы падзякі адрасую і ўсяму тэхперсаналу. Як і настаўнікам, якія распрацавалі дызайн клумбаў, вырошчвалі расаду: Раісе Русак, Анастасіі Галімскай, Алене Бажэлцы. Важна, што да стварэння прыгажосці далучыліся вучні. Калі школьнікі прыбіраюць тэрыторыю, праполваюць і паліваюць расліны, радуюцца квітненню, збіраюць насенне — у іх рука не падымецца нашкодзіць. Побыт людзей у апошнія гады змяніўся, цяпер большасць дзяцей у сям’і не навучаць падграбаць, капаць, саджаць, палоць… Гэта (як і выхаванне працавітасці) стала задачай школы.
Прыемна бачыць, як цудоўна выглядае цяпер плошча Леніна, як папрыгажэў увесь Мядзел… Гэта ўжо курортны гарадок еўрапейскага плана, у якім сапраўды не сорамна сустракаць гасцей.

А. БАЛЮК.
Дырэктар Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.



03 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Адукацыя

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi img_4257 06-012 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела