Стараннямі камунальнікаў

Наша арганізацыя, несумненна, унесла важкі ўклад у правядзенне абласных “Дажынак”. Працаваць у гэтым накірунку пачалі яшчэ з вясны, як толькі сышоў снег. А ўсё для таго, каб госці цудоўнага Нарачанскага краю былі ў захапленні не толькі ад азёр, навакольнай прыроды, але і ад Мядзела — чыстага, прыгожага.
Зроблена камунальнікамі за гэты час сапраўды нямала. Устаноўлены і пафарбаваны новыя агароджы, пабелены дрэвы, прыведзены ў належны выгляд дваровыя тэрыторыі, з’явіліся малыя архітэктурныя формы, новыя лавачкі, урны для смецця, радуе вока дзіцячая гульнёвая пляцоўка на пляжы, шмат разбіта клумбаў. Расаду некаторых кветак самі вырошчвалі ў цяпліцах, частку раслін набывалі. У падрыхтоўцы да “Дажынак” былі задзейнічалі не толькі рабочыя з горада, але і з раёна — са Старых Габ, Буек, Баяр, Княгініна, Нарачы, Крывічоў. Стараліся і спецыялісты, якія працавалі не толькі падчас суботнікаў, але і па выхадных. Часта наведваліся на аб’екты, дзе вяліся работы, дырэктар Аляксандр Чарняўскі, яго намеснік па добраўпарадкаванні і жылым фондзе Іна Толак. Хваляваліся за аператыўнае правядзенне работ, іх якасць. Хачу адзначыць са станоўчага боку майстра па добраўпарадкаванні Алега Рагіню, рабочых па добраўпарадкаванні Марыю Звяругу, Святлану Кабак, Алену Ладуцьку, а таксама Юлію Вярбіцкую, якая ў асноўным займалася азеляненнем горада. Цэлае лета на абкошванні травы былі задзейнічаны машыністы кацельняў са Старых Габ і Буек Валерый Хацяновіч і Васілій Малаш. Майстрам на ўсе рукі зарэкамендаваў сябе Аляксандр Роўда, які і плітку ўкладваў, і розныя іншыя рамонтныя работы выконваў.
Прыемна ўсведамляць, што ва ўсіх змяненнях, якія адбыліся ў родным Мядзеле, ёсць і заслуга камунальнікаў. Гэта хараство трэба не толькі захаваць, а яшчэ і прымножыць, каб горад і надалей заставаўся такім жа, як зараз, — чыстым, утульным і прыгожым.

М. МЯЛЕШКА.
Вядучы бухгалтар, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РВУП “Мядзельская ЖКГ”.



02 кастрычнiка 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 0-170 06-012 1-12

Пабрацімы Мядзела