Семінар ідэалагічнага актыву раёна

Напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва адбыўся традыцыйны семінар ідэалагічнага актыву раёна. Як і звычайна, на абмеркаванне выносіліся найбольш актуальныя пытанні.
Першаму слова далі выконваючаму абавязкі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Генадзію Жолудзеву. Тэма яго выступлення — “Асноўныя накірункі развіцця і ўдасканалення сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Падрыхтоўка да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”. Адразу Генадзій Леанідавіч расказаў пра прызначэнне і дзейнасць галіны. Пры гэтым падкрэсліў, што ўдасканаленне яе накіравана на павышэнне якасці і даступнасці жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, прадпрыемствам і ўстановам. Больш падрабязна спыніўся на такіх пытаннях, як утрыманне і эксплуатацыя жыллёвага фонду, арганізацыя водазабеспячэння і водаадводу, забеспячэнне цяплом і палівам, збор другаснай сыравіны. Ішла гаворка таксама пра якасць пітной вады, тарыфы на паслугі, пра ўкараненне лічыльнікаў дыстанцыйнага ўліку цяпла, вады і электраэнергіі.
Апавядаючы пра падрыхтоўку да абласнога свята “Дажынкі-2018”, прамоўца адзначыў вялікую работу, праведзеную службамі, арганізацыямі і ўстановамі горада, жыхарамі па добраўпарадкаванні вуліц, плошчаў, падведамасных і дваровых тэрыторый. Намаганні ўсіх былі накіраваны на тое, каб Мядзел стаў больш сучасным і прыгожым. Пра значныя перамены, якія адбыліся ў горадзе на працягу апошняга часу, сведчыла і прэзентацыя. З дапамогай здымкаў можна было параўнаць, якім быў наш райцэнтр раней і як выглядае зараз.
Аб дадатковых захадах, якія рабіліся ў Мінскай вобласці на працягу 2017-га і ў студзені-чэрвені 2018 года па зніжэнні смяротнасці насельніцтва ад знешніх прычын, паведаміла намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ” Святлана Бароўка. Святлана Міхайлаўна адзначыла, што ў мінулым годзе ў вобласці знізілася колькасць смерцяў ад знешніх фактараў (няшчасных выпадкаў, дарожна-транспартных здарэнняў, забойстваў, суіцыдаў, атручвання алкаголем). У нашым раёне ў структуры смяротнасці 6,5% складаюць выпадкі гібелі менавіта ад знешніх прычын.
Пра арганізацыю прафілактычнай работы па папярэджанні суіцыдаў расказаў урач агульнай практыкі, старшыня ўрачэбна-кваліфікацыйнай камісіі Мядзельскай ЦРБ Яўген Рамяніца. Яўген Антонавіч, у прыватнасці, падкрэсліў, што суіцыды, на жаль, маюць месца ў грамадстве. Матывы іх розныя. Сярод спосабаў учынення пераважае павешанне. Паказчык смяротнасці ад суіцыдаў у вобласці за 6 месяцаў бягучага года склаў 11 на 100 тысяч насельніцтва, у нашым раёне — 11,7. Вялікая работа праводзіцца па прафілактыцы суіцыдальных паводзін. Аказваецца і псіхалагічная, і псіхіятрычная дапамога асобам, схільным да ўчынення суіцыдаў.
Пра правядзенне падпісной кампаніі на чацвёрты квартал 2018 года праінфармавала начальнік Мядзельскага ўчастка паштовай сувязі Вілейскага раённага вузла паштовай сувязі Алена Жыхар. Алена Генадзьеўна закранула арганізацыю ведамаснай і індывідуальнай падпіскі, цяжкасці, з якімі даводзіцца сутыкацца паштальёнам пры рабоце з людзьмі і арганізацыямі.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.



24 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 223_ Рэчка Нарачанка        Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела