Купляем кавун

НА тэрыторыі раёна яшчэ з ліпеня прадаюцца кавуны і дыні. Гандляры хваляць свой тавар, разразаюць яго “для ўзору” і нават прапануюць пакаштаваць. Але ці варта гэта рабіць у месцы продажу? І чаму кавуны ўсё ж трэба рэзаць дома?
Перад тым, як набыць кавун або дыню, варта ўважліва іх агледзець: на скурцы не павінна быць трэшчын, увагнутасцей, прыкмет псавання. Нельга прадаваць бахчавыя культуры часткамі, з надрэзамі для дэманстрацыі спеласці. Забаронена і рэалізацыя патрэсканых, пашкоджаных пладоў.
Рэзаць кавуны і дыні можна толькі пры наяўнасці ўмоў для санітарнай апрацоўкі нажа і паверхні самога плода. А значыць — калі ў гандлёвым аб’екце ёсць асобнае мыйнае памяшканне з падведзенай да мыйных ваннаў праточнай гарачай і халоднай вадой. Такія ўмовы могуць быць створаны ў крамах і іншых стацыянарных гандлёвых аб’ектах. На адкрытых пляцоўках рынкаў і тым больш ля дарог немагчыма добра вымыць кавун перад разразаннем. У выніку бруд з паверхні плода і рук прадаўца апынецца на сакавітай мякаці, дзе нават пры непрацяглым захаванні, асабліва ў цяпле, мікраарганізмы хутка размнажаюцца. Трапіўшы ў арганізм чалавека, яны выклікаюць кішэчныя захворванні.
Не купляйце бахчавыя па-за ўстаноўленымі месцамі гандлю, з зямлі, ля дарог. Звычайна на такую прадукцыю няма дакументаў, якія б пацвярджалі яе паходжанне і бяспечнасць, а таму якасць вам ніхто не гарантуе. Не набывайце разрэзаныя бахчавыя культуры. А дома перш, чым разрэзаць кавун, вымыйце яго, а таксама нож і рукі. Разрэзаныя плады хутка псуюцца, таму, калі не з’елі іх адразу — пакладзіце ў халадзільнік.

С. КУРАТНІК.
Урач-гігіеніст
(загадчык аддзела гігіены) Мядзельскага райЦГіЭ.



18 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        _06-040 img_4257 возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела