Адкрытая спартакіяда ў г. п. Плешчаніцы

НЯДАЎНА ў г. п. Плешчаніцы праходзіла адкрытая спартакіяда сярод спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву Мінскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе. Удзельнічалі ў ёй і прадстаўнікі сінявокай Мядзельшчыны. Прычым выступілі нашы спартсмены даволі нядрэнна.
У першы дзень спаборніцтваў вызначыліся Уладзіслаў і Багдан Шарохі, якія па бегу на лыжаролерах на дыстанцыі 3 кіламетры занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Другі дзень спаборніцтваў прысвячаўся кросу. У гэтым відзе мядзяльчане таксама паказалі добрыя вынікі. Так, дыстанцыю адлегласцю 2 кіламетры пераадолела трэцяй Валерыя Казлоўская. На дыстанцыі 5 кіламетраў трэцяе месца заняла Яна Пецольд. Не падвялі і красмены-хлопцы. У бегу на дыстанцыі 2 кіламетры вызначаліся зноў-такі абодва Шарохі: Уладзіслаў заняў другое месца, а Багдан — трэцяе.

Наш кар.



13 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 84 Царква ў Крывічах Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела