Финишная прямая в подготовке к “Дожинкам-2018″

У суботу многія мядзяльчане наводзілі парадак у райцэнтры: устанаўлівалі і фарбавалі платы, даглядалі кветкі, прыбіралі лісце, падмяталі тратуары… Без сумненняў, апошняе хутчэй за ўсіх удавалася трактарысту Мядзельскай ЖКГ Анатолю Кабаку. Яшчэ б: рабіў ён гэта на трактары са спецыяльнай шчоткай.
— Падмятаю тратуары, дарожкі па ўсім горадзе. Мая галоўная задача — каб чыста было, — кажа.
Намеснік дырэктара па добраўпарадкаванні і жыллёвым фондзе Мядзельскай ЖКГ Іна Толак расказала, чым сёння займаюцца работнікі прадпрыемства:
— Фарбуем платы па вуліцы Ленінскай, цокалі жылых дамоў па Камсамольскай,
устанаўліваем новыя урны для смецця каля дамоў па вуліцы 17 верасня і прыпыначных пунктаў. Робім новыя кветкавыя кампазіцыі па Набярэжнай. Увогуле, чысцім і прыбіраем горад.
— Можа, ведаеце, чым іншыя ўстановы і арганізацыі заняты?
— Людзі працуюць па ўсім горадзе, на замацаваных тэрыторыях убіраюць лісце, абкошваюць траву і вядуць іншыя работы. Выйшлі папрацаваць і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі: даглядаюць скверы, кветкі…
Сапраўды, ля Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі было шматлюдна.
— Сёння мы ўбіраем лісце, чысцім бардзюры, белім ганак ля сталовай, — расказвае дырэктар установы Ала Балюк. — Работы праводзім і ля самой школы, і за ёй — на замацаваных за намі тэрыторыях: косім траву, праполваем клумбы ў скверы, заменьваем кветкі, якія адцвілі. Працуе 56 чалавек — амаль увесь калектыў. Гэта з улікам таго, што сёння актыўна праходзіць шосты школьны дзень і педагогі занятыя сваёй непасрэднай справай. Дапамагаюць у добраўпарадкаванні і навучэнцы ў рамках грамадска-карыснай працы.
Актыўна ў гэты дзень наводзілі парадак на тэрыторыі амфітэатра і новай гасцініцы. Тут будаўнікі выконвалі сваю работу, а прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый горада стараліся на добраўпарадкаванні.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.



12 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Касцёл у Шэметава   84 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела