У суботу адкрываецца паляўнічы сезон

З 15 верасня ў арандаваных паляўнічых угоддзях адкрываецца летне-асенні сезон палявання на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, казарку канадскую.

Паляванне дазволена ў светлы час сутак, спосабамі — з засады, з падыходу, з пад’езду з прымяненнем маламерных судоў (без рухавікоў ці з непрацуючымі рухавікамі). Пры гэтым выкарыстоўваць дазваляецца толькі гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, начыненыя шротам. На гусь і казарку канадскую можна хадзіць з паляўнічымі сабакамі ўсіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дапускаецца паляванне без стрэльбы з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Дапускаецца здабыча толькі паляўнічых відаў, якія пазначаны ў паляўнічай пуцёўцы. Акрамя гэтага, пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях дазваляецца здабыча ваўка, лісіцы, янотападобнага сабакі, шэрай вароны, сарокі з выкарыстаннем спосабаў і прылад, дазволеных для палявання на жывёл, пазначаных у пуцёўцы.

Здабыча дзікай жывёлы, якая не адносіцца да паляўнічай, ці паляўнічай жывёлы, якая не пазначана ў пуцёўцы (акрамя ваўка, лісіцы, янотападобнага сабакі, шэрай вароны і сарокі), з’яўляецца незаконнай і цягне за сабой адміністрацыйную ці крымінальную адказнасць, у залежнасці ад нанесенай шкоды навакольнаму асяроддзю, а таксама неабходнасць пакрыцця парушальнікам урону.

Таксама варта памятаць, што на паляванні можна знаходзіцца толькі з дазволенымі прыладамі.

К. ЛЕСІН.

Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



11 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел Рэчка Нарачанка        0-170  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела