Праздник городского поселка Свирь

СТАЛА традыцыяй у апошнія выхадныя жніўня ці першыя верасня ладзіць свята гарадскога пасёлка Свір. Не стаў выключэннем і бягучы год. Другога верасня ў мясцовым парку праходзіла мерапрыемства пад назвай «Маёй зямлі куточак дарагі». Упершыню такое свята, як мне падказалі, адбылося ў 2011 годзе.
У вызначаны час у парку каля імправізаванай сцэны сталі збірацца людзі. Шчыра віталі адзін аднаго жыхары пасёлка. Прыемна, што на свята прыйшлі і пажылыя, і маладыя людзі. Асобныя нават цэлымі сем’ямі завіталі. Насупраць сцэны стаялі крэслы, каб госці змаглі прысесці і паглядзець канцэрт. А вакол парку разгарнулі свае палаткі гандляры. Тут можна было і нешта з цацак купіць, і пачастункамі, накшталт салодкай ваты, папкорну, напіткаў, сокаў, марожанага і многіх іншых, паласавацца. Але дзяцей найбольш прываблівалі надзіманыя горкі, батут, стралковы цір, ды і пакатацца на электрамабілях, веласіпедах, гіраскутарах жадаючых было хоць адбаўляй.
Тым часам вядучыя, а з гэтай роляй выдатна справіліся культработнікі Валянцін Мацясовіч і Алена Яновіч, распачынаюць свята. Яны коратка расказваць гісторыю пасёлка і запрашаюць на сцэну старшынь раённага Савета дэпутатаў Алега Бароўку, Свірскага сельвыканкама Віктара Субача, дырэктара ААТ «Свір-агра» Андрэя Парцянку.
Шчыра прывітаў прысутных Алег Алегавіч.
— Я ўпэўнены, што на свята вас прывяло пачуццё гонару за свой пасёлак, за сваю малую радзіму. Жадаю ўсім моцнага здароўя, радасці, аптымізму, каб здзяйсняліся вашы планы і мары, каб кожнага радавалі дзеці, унукі, — падкрэсліў прамоўца. — Будзьце шчаслівыя, няхай над вашымі галовамі заўжды будзе мірнае неба…
Цёплыя віншаванні ў адрас прысутных скіраваў і Віктар Субач. Ён падзякаваў тым жыхарам, якія клапоцяцца, каб родны пасёлак з кожным годам рабіўся прыгажэйшым. Карыстаючыся момантам, Віктар Іосіфавіч выказаў шчырую падзяку за аказанне спонсарскай дапамогі ў правядзенні гэтага свята дырэкцыі ААТ «Свір-агра», індывідуальным прадпрымальнікам Алене Ляховіч, Марыне Белікавай, Наталлі Клявяда, Аляксандру Андросіку, Аляксею Валовіку.
Дырэктар таварыства «Свір-агра» Андрэй Парцянка таксама шчыра павіншаваў жыхароў пасёлка, тых, хто завіхаецца на палях і фермах гаспадаркі.
Свята — гэта песні, кветкі, узнагароды. Старшыня райсавета Алег Бароўка запрашае на сцэну бібліятэкара Свірскай пасялковай бібліятэкі Дануту Саковіч. За добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка ён уручае Дануце Браніславаўне Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў.
Вядучыя ўзгадваюць землякоў, якія прайшлі цяжкімі ваеннымі дарогамі, прынеслі нам свабоду
і незалежнасць. Называюць і
воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сярод іх — Аляксандр Бузянкоў, Канстанцін Худы, Станіслаў Субко, Аляксандр Емельян, Іван Стральцоў, Уладзімір Лукша. У іх гонар гучыць песня.
Па традыцыі на свяце ўшаноўваюць доўгажыхароў пасёлка: Яніну Апановіч, Казіміра Воюця, Розу Дзёўкш, Алену Калеснічэнка. Дарэчы, у ліпені Алене Іванаўне споўніўся 91 год. Усе яны атрымалі падарункі і букеты кветак, пачулі ў свой адрас шчырыя, цёплыя, добрыя пажаданні. А вось самай юнай жыхаркай пасёлка з’яўляецца Юлія Калеснік. Ёй толькі 4 месяцы. Таму бацькам дзяўчынкі, Марыне і Андрэю, быў уручаны вялікі плюшавы коцік.
Варта адзначыць, што ў Свіры рэгулярна праводзіцца агляд-конкурс на лепшы падворак. Вядучыя запрасілі да мікрафона старшыню сельвыканкама Віктара Субача, каб аб’явіць вынікі.
— З кожным годам, — падкрэсліў прамоўца, — пасёлак прыгажэе. І ў гэтым немалая заслуга саміх жыхароў, якія ў большасці належным чынам утрымліваюць свае падворкі.
Віктар Іосіфавіч уручыў пасведчанні «Лепшая сядзіба» і грашовыя прэміі гаспадарам домаўладанняў, якія вызначыліся ў конкурсе. Такой узнагароды ўдастоены Мікалай і Таццяна Клімёнак, Тадэвуш і Данута Шапель, Аляксандр і Антаніна Несцеравы. Іх сядзібы вызначаюцца чысцінёй, з вясны да восені патанаюць у кветках. Самадзейныя артысты падарылі дбайным гаспадарам свае музычныя нумары.
Не былі забыты на свяце і сямейныя пары, якія ў шчасці і згодзе разам крочаць па жыцці. Рубінавае вяселле (40 год сумеснага жыцця) сёлета адзначаюць Аляксандр і Зінаіда Лукшы, Аляксей і Ганна Тарасевічы, Эдуард і Галіна Бабічы, Сцяпан і Крысціна Ахрановічы. 30 год плячо ў плячо крочаць жыццёвай сцяжынкай Святаслаў Роўда і Святлана Плятнёва, Мікалай і Любоў Карпіцкія, Аляксандр і Жанна Яленскія, Сяргей і Жанна Андрэевы, Аляксандр і Таццяна Ахрановічы, Уладзімір і Ганна Гіль, Віктар і Ганна Макарэвічы. 25 год сумеснага жыцця адзначаюць Дзмітрый і Марына Белікавы, Мікалай і Алена Беражныя, Юрый і Марына Маргевічы, Аляксандр і Алена Ляховічы, Уладзімір і Ганна Сімановічы. А вось 20-гадовы юбілей, фарфоравае вяселле, святкуюць Сяргей і Анжаліка Тачылавы, Алег і Людміла Попелі. Пяць гадоў разам Уладзімір і Ганна Заянкоўскія. Усім юбілярам самадзейныя артысты таксама падаравалі музычныя віншаванні.
Дзеці — самае вялікае багацце. У Свіры жывуць дзесяць мнагадзетных сямей. Гэта Марына і Уладзімір Губары, Іна і Павел Крыловічы, Аксана і Андрэй Андрэевы, Алена і Андрэй Ляошы, Таццяна і Віктар Войцікі, Аксана і Аляксей Бакальчукі, Аксана і Віктар Кулойці, Крысціна Барыскіна і Віктар Мацясовіч, Кацярына Дзедзюль, Валянціна Міранкова. У іх гонар гучалі песні.
На палетках мясцовай гаспадаркі закончылася жніво. Людзі працавалі, прыкладалі максімум намаганняў, каб своечасова і якасна ўбраць вырашчаны ўраджай. На свяце вырашылі ўшанаваць тых, хто ўнёс найбольшы асабісты ўклад у агульныя набыткі. На сцэну запрашаюцца лепшыя камбайнеры Аляксандр Сафрановіч, Віталій Вайнілка
і Юрый Шукеловіч, вадзіцелі
Генадзій Самко, Ігар Гуско і Генадзій Шылак, аператары сушыльных установак Анатолій Мядзельскі і Алег Глухоўскі. А вось на цюкаванні саломы вызначыліся Іван Грумбянін і Аляксандр Рацкевіч. Кожнаму з іх дырэктар таварыства паціснуў руку, выказаў цёплыя словы падзякі, уручыў кветкі і грашовыя прэміі. І, зразумела, ім падаравалі свае нумары самадзейныя артысты.
На гэтым афіцыйная частка мерапрыемства закончылася. Але людзі не спяшаліся дадому, бо наступіў час для выступлення ваеннага духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы. Гледачы з нецярпеннем чакалі іх выхаду, горача віталі гасцей. Свіране больш чым гадзіну з задавальненнем слухалі песні і мелодыі артыстаў са Смаргоні. Варта назваць і такі факт. Тэрміновую службу ў пагранічных войсках праходзіць юнак з Занарачы Ігар Кісель. Дык вось ён ў складзе духавога аркестра парадаваў землякоў сваёй віртуознай ігрой на акардэоне.
На працягу ўрачыстасці прагучала нямала цудоўных песень у выкананні Ірыны Селязнёвай, Ганны Трошынай, Алены Яновіч, Ларысы Рабянок, Яўгенія Ярмаковіча, Віктара Гуда, Мікалая Мірановіча, Валянціна Мацясовіча, Марыны Чаркасавай, Ангеліны Крыловіч, Арыны Лінкоўскай, Дзмітрыя Бабіча, Кацярыны Яновіч, дзіцячай вакальнай групы пад кіраўніцтвам Марыны Чаркасавай і Марыі Іватовіч. Кожнае выступленне суправаджалася бурнымі апладысментамі ўдзячных гледачоў. Закончылася свята дыскатэкай. У дзевяць гадзін вечара, як заключны акорд, у неба ўзляцеў прыгожы святочны феерверк. Не лішнім будзе сказаць, што многія падыходзілі да старшыні сельвыканкама Віктара Субача, дзякавалі яму за арганізацыю такога цудоўнага мерапрыемства.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота аўтара.



11 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 0-178 _06-040 img_4257

Пабрацімы Мядзела