Время для озимых: работы в ОАО “Мядельское агропромэнерго”

ПАСЕЯЦЬ азімыя культуры своечасова і якасна — такая задача пастаўлена перад хлебаробамі ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга». Той, хто прамарудзіць восенню, на наступны год страціць нямала. А вось рупліўцам ніва аддзячыць важкім коласам. Добра разумеюць гэта механізатары таварыства, таму і імкнуцца як мага эфектыўней выкарыстоўваць кожную гадзіну працоўнага дня.

— Азімы клін у нас складае 650 гектараў, — расказвае кіраўнік падсобнай гаспадаркі «Лотва» Марына Сіўчак. — Але маючы сучасную тэхніку, з гэтай работай хлебаробы справяцца хутка. За дзень азімы клін павялічваецца на 30-35 гектараў. У гэтым вялікая заслуга стараннага і вопытнага хлебароба Васіля Лісіцкага. Ён заслугоўвае шчырых слоў падзякі за руплівасць, акуратнасць, высокую адказнасць. Гэтага чалавека кантраляваць не трэба. Кожную даручаную справу ён выканае якасна, па-гаспадарску. Тым больш, што сейбіт ён са шматгадовым стажам. Больш за тое, Васіль па-гаспадарску эксплуатуе тэхніку, таму і служыць яна надзейна. Сёння ён завіхаецца на палетку непадалёку ад вёскі Шалкоўшчына. Давайце пад’едзем, паглядзім…
Па дарозе Марына Анатольеўна паведаміла, што пасеялі ўжо азімую пшаніцу на плошчы 175 гектараў. Усяго запланавалі пад гэту культуру 250 гектараў. На плошчы 150 гектараў будзе расці трыцікале, 100 гектараў — жыта. У таварыстве паспяхова справіліся з сяўбой свірэпіцы, якая займае 70 гектараў.
— На ўзорванні глебы працуе трактар «МТЗ-3022» з васьмікорпуснымі абаротнымі плугамі, якім кіруе Алег Папок, і «МТЗ-1221», за рулём якога Алег Крывенькі. Хлопцы таксама адказныя, старанныя, — зазначае Марына Анатольеўна.
Але перш, чым зерне ляжа ў пульхную глебу, на палетку папрацуюць механізатары Іван Таразевіч і Віталій Качарго. Яны эксплуатуюць замацаваныя трактары ў счэпе з чызельнымі культыватарамі «КЧ-5,1».
— Гэтыя хлопцы рыхтуюць фронт работы нашаму сейбіту, — зазначае Марына Сіўчак. — Заўваг па іх рабоце няма.
І вось мы на палетку ля Шалкоўшчыны.
— Як працуецца? — цікаўлюся ў Васіля Лісіцкага.
— Добра. Тэхніка не падводзіць. Праўда, ноччу прайшоў някепскі дождж, дык на каткі наліпае шмат глебы. Але гэта не бяда, — адказвае ён.
— Хто яшчэ ў вас сее азімыя?
— Я адзін. Пасеяў звыш 250 гектараў азімай пшаніцы і свірэпіцы. Лічу, што спраўлюся ў аптымальныя тэрміны завяршыць работы на азімым палетку. Для мяне гэта справа не новая. Кожны год даводзіцца ёй займацца. І яравыя сею, і азімыя, — расказвае хлебароб. — Важна тое, што не бывае прастояў на палетку па прычыне дастаўкі насення. Мікалай Дрозд, які кіруе трактарам «МТЗ» у счэпе з бункерам ад «КЗР-10», заўсёды своечасова прывозіць пасяўны матэрыял, хутка запраўляе сеялку.
— Яшчэ плануем сёлета зрабіць хімпраполку азімых на плошчы 150 гектараў. Вясной будзе спраўней. Заказалі неабходныя прэпараты, — працягвае размову Марына Анатольеўна. — Тыя палеткі, на якіх распачыналі сяўбу азімых, зелянеюць. Радуюць вока дружныя ўсходы… Адначасова працягваем нарыхтоўку кармоў. Вырасла някепская атава шматгадовых траў. Скосім, закруцім у плёнку — і зімой як знойдзем…
…Хутка праляцелі хвіліны размовы. Сейбіт паспяшаўся да тэхнікі, каб і сёння пасеяць як мага больш. А мы едзем на іншыя палеткі, дзе працуюць механізатары на падрыхтоўцы глебы.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымках: механізатар Алег Крывенькі; на падрыхтоўцы пасяўных плошчаў заняты Іван Таразевіч і Віталій Качарго.
Фота Аляксандра Высоцкага.



06 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Засвіры   Сядзіба Максіма Танка  Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела