Чарговыя поспехі мядзельскіх весляроў

Нядаўна ў Заслаўі прайшлі Алімпійскія дні моладзі па веславанні на байдарках і каноэ. У складзе зборнай вобласці выступалі 3 навучэнцы СДЮШАР Мядзельскага раёна: Максім Лаўрынайць, Антон Смолка і Мікіта Малько.
Антон Смолка ў экіпажы байдаркі-чацвёркі на дыстанцыі 1000 метраў заняў першае месца, а на паўкіламетровай адлегласці — другое. Экіпаж байдаркі-двойкі ў складзе Антона і Максіма заняў першае месца на дыстанцыі 200 метраў.
Па выніках спаборніцтваў Антон Смолка і Максім Лаўрынайць увайшлі ў спісачны склад юніёрскай зборнай Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: Антон Смолка і Максім Лаўрынайць.
Фота аўтара.



05 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        223_ wjx6x-f4hhi возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела