Уборка кукурузы в ОАО “Занарочанский”

КЛОПАТАЎ зараз у сельскіх працаўнікоў хоць адбаўляй. Звозка цюкоў і рулонаў саломы з палеткаў, узорванне глебы, сяўба азімых культур. Наступіў час уборкі кукурузы.
А яна хлебаробаў ААТ «Занарачанскі» радуе.

— Кожны гектар дае ў сярэднім па 400 цэнтнераў зялёнай масы, — зазначае галоўны аграном таварыства Баляслаў Урбановіч. — Поле не ашукаеш. Добра заправіш арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі — будзе аддача. А на пустой зямлі нічога не вырасце. Мы ўнеслі дастатковую колькасць угнаенняў перад сяўбой, падкармілі належным чынам. Вось і вырасла кукуруза. Паедзем на поле, самі пабачыце…
У вось мы ва ўрочышчы «хутары». Назіраем, як гонкія кукурузныя сцябліны здрабняюцца кормаўборачным комплексам «КВК», якім кіруе руплівы механізатар Яраслаў Вяршыла. Як толькі здробненай масай напаўняўся прычэп ці кузаў, да комплексу хутка пад’язджаў чарговы аўтамабіль ці трактар.
— Учора яшчэ працаваў корманарыхтоўчы комплекс «John Deere», якім кіруе Мікалай Маркевіч. Ды пад вечар выйшаў са строю. Заказалі новую дэталь, сёння павінны прывезці. Таму заўтра будуць на кукурузным палетку працаваць два комплексы, — тлумачыць Баляслаў Іванавіч. — Закладваем сілас ля фермы «Занарач». Учора заклалі 600 тон.
— Тэхнікі для адвозкі хапае? — пытаюся. — Так. На адвозцы заняты тры аўтамабілі «МАЗ», якімі кіруюць Павел Сямашка, Іван Куркуль і Уладзімір Стадольнік. Акрамя гэтага возяць сіласную масу механізатары Аляксей Селюкоў, Дзмітрый Свірыд, Павел Токараў, Пётр Кезік. Ферма знаходзіцца непадалёку, таму пад загрузку — чарга.
Аграном расказаў, што ўсяго ў таварыстве кукуруза займала 750 гектараў. Дваццаць з іх плануюць пакінуць на зерне, а з астатняй — закласці сілас.
— Адрамантуем «John Deere» — справы пойдуць хутчэй. За дзень плануем закладваць да 1000 тон. Словам, паўтара дня — і траншэя поўная. А ўсяго намечана назапасіць не менш за 20 тысяч тон сіласу. Думаю, што механізатары з гэтай задачай справяцца, — кажа Баляслаў Іванавіч.
— Як працуецца? — пытаюся ў Яраслава Вяршылы, які на некалькі мінут спыніў комплекс і вылез з кабіны.
— Добра. Радуе, што кукуруза вырасла ладная, хутка напаўняюцца кузавы. Прастойваць не даводзіцца, — усміхаецца Яраслаў. — Хлопцы расслабляцца не даюць.
Едзем да фермы, дзе закладваюць сілас. Тут на трамбоўцы масы працуе магутны «Кіравец», якім кіруе Алег Худы, а таксама «ТО-300» (гаспадар Эдуард Дудзінскі). На дапамогу ім прыехаў на «Амкадоры» і Іван Каранчук. Хлопцы добра разумеюць, што менавіта ад іх старання ў многім будзе залежыць якасць сіласу. Пабачыўшы тое, як ідзе нарыхтоўка кармоў у ААТ «Занарачанскі», можна быць упэўненым, што грамадскі статак зімой атрымае ўдосталь сакавітага сіласу.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



04 верасня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-178 06-012 0-170

Пабрацімы Мядзела