А вы нашли свое счастье?

Такое пытанне адрасавала прадстаўніцам слабай паловы чалавецтва. Пачула ад іх такія адказы:
Ірына, жыхарка г. п. Свір:
— У мяне цудоўная сям’я — муж, дзве дачкі, унукі. Цешуся імі. Радуюся, што ва ўсіх маіх блізкіх добра. У гэтым і бачу сваё простае жаночае шчасце.
Людміла, жыхарка г. Мядзела:
— Я ўжо тройчы бабуля. Маю ўнука і дзвюх унучак. Здаецца, люблю іх больш, чым некалі сваіх сына і дачушку. А можа мне гэта толькі так здаецца? Чакаю іх званкоў. Не магу нацешыцца, калі ўсе яны прыязджаюць да мяне ў госці. Я тады — самая шчаслівая!
Аляксандра, жыхарка
аг. Нарач:
— Летась закончыла школу. Стала студэнткай. Паступіла туды, куды марыла. Вучоба даецца лёгка. Знайшла шмат новых сяброў. Так што ўсё склалася належным чынам. Я — на сёмым небе ад шчасця!
Алёна, жыхарка г. п. Крывічы:
— Найшла сваю другую палавінку, стварыла сям’ю. Мяркую, што разам з мужам пойдзем дружна па жыццёвай дарозе, дзелячы папалам радасці і клопаты. Вось такое маё шчасце!
Марыя, жыхарка г. Мядзела:
— Мая дачушка — студэнтка-другакурсніца. Вучыцца, стараецца, з’яўляецца актывісткай. Зусім становіцца дарослай. Радуюся за яе, ганаруся. Яна — маё самае вялікае шчасце!
Галіна, жыхарка аг. Занарач:
— Як і кожная жанчына, бачу сваё прызначэнне ў сям’і. Маю добрага мужа, двух дзетак. Радуюся за іх. Разам нам так добра! Вось і прыйшло да мяне маё шчасце! А гэта так цудоўна!



31 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Грамадства

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  0-178     Паруснікі                          06-012

Пабрацімы Мядзела