Задержан житель Вилейского района, ловивший рыбу запрещенными приспособлениями

СУПРАЦОЎНІКАМІ Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 28 жніўня каля 11 гадзін затрыманы жыхар Вілейскага раёна, які ў момант затрымання каля Вілейскага вадасховішча перацягваў з вады ў хмызняк мяхі з рыбай.

Мяхі аказаліся напоўненымі судакамі, ляшчамі, шчупакамі, чырвонапёркамі, карасямі. Агульная вага — больш за 80 кілаграмаў. На ўсіх асобінах рыбы знойдзены сляды, якія ўказваюць на яе лоўлю забароненымі прыладамі. Шкода, нанесеная прыродзе ў выніку незаконнай здабычы рыбы, склала 8158,5 рубля ці 333 базавыя велічыні.

Па факце незаконнай здабычы рыбы, які пацягнуў за сабой прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, Вілейскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, санкцыяй якой прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Р. ЛЕСІН.

Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



30 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна, Правапарадак

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 223_ 06-043 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела