“Тарзан-парк” в “Зубренке”

Больш за два гады ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» працуе вяровачны парк пад назвай «Тарзан-парк». Ён складаецца з трох маршрутаў. У кожным з іх наведвальнікі пераадольваюць шэсць этапаў: па чатыры перашкоды і два тралеі (гэта спуск на вяроўцы з дапамогай адмысловага рыштунку). Таксама тут размешчаны скаладром і цір для стральбы з лука.
Перш, чым наведвальнікаў дапусцяць да праходжання маршрутаў, яны праходзяць падрабязны інструктаж па бяспечным выкарыстанні альпінісцкай амуніцыі і паводзінах. Ну а потым апранаюць рыштунак — і ў шлях.
— І якія ўражанні застаюцца ў дзяцей? — пытаюся ў інструктара вяровачнага парку Кірыла Лесавога.
— Думаю, добрыя — дзеці задаволеныя, радасныя. Ды і ў іх можаце спытаць.
Вось якраз скончылі праходжанне маршруту Ангеліна і Даша.
— Ці спадабалася? — пытаю ў іх.
— Так. Тут вельмі весела, насычана, вельмі шмат эмоцый.
— А што найбольш даспадобы?
— Лётаць на тралеі.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота з архіву лагера.



17 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Моладзь, Спорт

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 06-012 wjx6x-f4hhi Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела