Два профессиональных праздника работников ГУП “Мядельское ПМС”

РАБОТНІКІ ДУП «Мядзельскае ПМС» адзначаюць два прафесійныя святы: Дзень меліяратара і Дзень будаўніка. І гэта заслужана, бо яны не толькі праводзяць рэканструкцыю меліярацыйных аб’ектаў, але ўзводзяць вытворчыя памяшканні, будуюць жыллё, сацыяльныя аб’екты. Намесніка дырэктара ПМС Віктара Каралёнка, які курыруе пытанні будаўніцтва, сустрэлі ля новай гасцініцы ў райцэнтры.
— Віктар Віктаравіч, на якіх аб’ектах завіхаюцца зараз будаўнікі? — цікаўлюся ў яго.
— Асноўныя намаганні накіраваны на падрыхтоўку горада да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018». Мы робім усё магчымае, каб Мядзел да свята стаў прыгожым і прыцягальным. Добраўпарадкаванне вуліц, рамонт дамоў, укладка тратуарных дарожак, устаноўка новых агароджаў — і гэта далёка не ўсё, чым займаюцца нашы людзі, — адказвае Віктар Каралёнак. — Бягучы рамонт дамоў № 19 і 22 па вуліцы 17 верасня, №4 па Набярэжнай, № 37 па вуліцы Юбілейнай у Мядзеле — таксама наш клопат. Акрамя таго, працуюць будаўнікі ў Крывічах і на «Нарачанскай вінакурні».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Бачым, і на гасцініцы шмат работнікаў ПМС. Што тут робіце?

— Гасцініца — аб’ект «Нарачпрафбуда», а мы з’яўляемся субпадрадчыкамі. Выканалі вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, прыкладна 70 працэнтаў ад агульнага аб’ёму. Земляныя работы поўнасцю ляглі на нашы плечы, а таксама абуладкаванне часткі фасада. Аддзелачныя работы, мантаж электрасетак на другім і пятым паверхах — справа нашых спецыялістаў, — чую ў адказ. — Мантаж сантэхнікі, падвясной столі, укладку ламінату таксама выконвалі работнікі ПМС.

— Назавіце, калі ласка, лепшых будаўнікоў, якія вызначаюцца руплівасцю, — прашу Віктара Віктаравіча.
— Пра многіх магу сказаць толькі добрыя словы. Людзі дакладна разумеюць пастаўленую задачу, таму і стараюцца даручаную справу выконваць якасна і ў тэрмін. Руплівасцю вызначаюцца тынкоўшчыкі Эма Бабок і Павел Мацкевіч, сантэхнік Валерый Грышкевіч, муляр Васілій Талайка, слесар-станочнік Мікіта Зямчонак і многія іншыя. Дзякуй ім, — чую ў адказ.
Варта адзначыць, што Віктар Каралёнак таксама не навічок у будаўніцтве. Пад яго кіраўніцтвам узведзена шмат аб’ектаў. Пераважна гэта жылыя дамы. Але ёсць і малочнатаварныя фермы, іншыя сельскагаспадарчыя аб’екты. Цэняць і паважаюць спецыяліста на прадпрыемстве. А гэта — найлепшае сведчанне таго, што ён сапраўдны будаўнік, прафесіянал.
— Карыстаючыся выпадкам, хачу ад імя адміністрацыі і ад сябе асабіста павіншаваць не толькі нашых, але і ўсіх будаўнікоў Мядзельшчыны з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, плёну ў працы і, канечне, аптымізму. Няхай у сем’і прыйдуць надзея і радасць, дома пануюць утульнасць, сардэчнасць і дабрыня, — сказаў на развітанне Віктар Віктаравіч.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымках: сантэхнік Валерый Грышкевіч; муляр Васілій Талайка і слесар-станочнік Мікіта Зямчонак.
Фота Аляксандра Высоцкага.



13 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-178 Рэчка Нарачанка        лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела