12 августа – День строителя!

ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны будаўнічай галіны! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам —
Днём будаўніка.
Праца цяжкая, і разам з тым яна прыносіць вам ні з чым не параўнальны гонар. Сваімі рукамі, цаглінка за цаглінкай, ствараеце будучыню нашых гарадоў і вёсак, узводзячы жылыя дамы і аб’екты сацыяльнай сферы. Вы дорыце нам надзейнасць, цяпло, дамы, у якія маем шчасце прыходзіць кожны дзень, ствараць у іх сямейны ачаг. Сёння ў вас на службе самыя перадавыя тэхналогіі, перспектыўныя распрацоўкі і арыгінальныя канструктарскія рашэнні, якія ў спалучэнні з прафесіяналізмам і асабістай адказнасцю кожнага з вас дапамагаюць забяспечваць высокую якасць выканання работ.
Няхай усё, што ствараеце сваімі рукамі, радуе людзей прыгажосцю і надзейнасцю. Няхай у вашых дамах пануе цеплыня і ўтульнасць, а ў сем’ях — дабрабыт. Здароўя вам, шчасця і дастатку.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



12 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Касцёл у Мядзеле      Паруснікі                          84

Пабрацімы Мядзела