С 11 августа открывается сезон охоты

ЖНІВЕНЬ — самы чаканы паляўнічымі месяц. Да гэтага часу маладыя качкі становяцца на крыло і пачынаюць кармавыя пералёты.

З 11 жніўня ў арандаваных паляўнічых угоддзях адкрываецца сезон палявання на асноўныя віды вадаплаўнай і балотнай дзічыны. Паляванне дазволена ў светлы час сутак, спосабамі з засады, з падходу, з пад’езда з выкарыстаннем маламерных суднаў (без рухавікоў або з выключанымі рухавікамі). Дазваляецца выкарыстоўваць толькі гладкаствольную паляўнічую зброю і патроны, зараджаныя шротам. На дзічыну можна хадзіць з сабакамі ўсіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дазволена і паляванне без зброі з выкарыстаннем лоўчых птушак.
Дапускаецца здабыванне толькі паляўнічых відаў, названых у пуцёўцы. Акрамя таго, пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях дазволена здабыча ваўка, лісіцы, янотападобнага сабакі, шэрай вароны і сарокі з выкарыстаннем спосабаў і прылад, дазволеных пры паляванні на пералічаных у пуцёўцы жывёл.
Здабыванне дзікай жывёлы, не аднесенай да паляўнічай, або паляўнічай жывёлы, не названай у пуцёўцы (акрамя лісіцы, янотападобнага сабакі, шэрай вароны і сарокі) незаконнае і вядзе да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці (у залежнасці ад шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю) і абавязку парушальніка кампенсаваць урон.
У выпадку незаконнага здабывання дзікай жывёлы, што падпадае пад дзеянне Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якім пагражае знікненне, або занесена ў Чырвоную кнігу, памер урону, нанесенага навакольнаму асяроддзю, налічваецца ў двайным ці трайным памеры адпаведна. Пры незаконным здабыванні дзікай жывёлы ва ўгоддзях, дзе паляванне забаронена, урон налічваецца ў трохразовым памеры.
Варта памятаць, што на паляванне можна браць толькі дазволеныя прылады. Мець з сабой карцеч і кулі пры паляванні на вадаплаўную дзічыну забаронена.
Пра ўсе выпадкі парушэння прыродаахоўнага заканадаўства паведамляйце ў Мядзельскую міжраённую інспекцыю па нумары 50-7-40, або на “тэлефон даверу” Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па нумары 8(017) 390-00-00, або ў міліцыю па нумары 102. Атрыманая інфармацыя абавязкова будзе праверана.
Загадзя ўдзячны за супрацоўніцтва!

В. КЛЯНОЎСКІ.
Начальнік Мядзельскай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



10 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Афіцыйна

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 wjx6x-f4hhi 0-178 _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела