Что объединяет Мядельский район и Дмитрия Шостаковича? | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Что объединяет Мядельский район и Дмитрия Шостаковича?

У ідэйнага натхняльніка фестывалю Аркадзія Валадось шмат думак і планаў наконт свайго дзецішча. Імі ён падзяліўся пасля канцэрта ў санаторыі “Спадарожнік”.
— Усё для Шастаковіча. Мядзельшчына — святая зямля, бо тут нарадзіліся продкі музычнага генія дваццатага стагоддзя, — эмацыянальна распавядае Аркадзь Лявонцьевіч. — Я ўлюбёны ў яго асобу, шмат чытаў, што мог, пра гэтага незвычайнага чалавека з асаблівым поглядам на жыццё. Мяне ўразіла адна гісторыя з яго жыцця, якая вельмі характарызуе славутага кампазітара. Аднойчы, яшчэ маладым, ён выконваў у Маскве адну са сваіх п’ес. Пасля яе завяршэння кампазітар звярнуўся да слухачоў: “Ведаю, што гэта вельмі складаная п’еса, і вы не ўсё зразумелі. Давайце я сыграю яе яшчэ раз”. Гэта ж наколькі наіўны і шчыры быў чалавек! А яшчэ я даведаўся, што ён з’яўляўся заўзятым аматарам футболу. Адзін кампазітар, які пабываў у кабінеце Шастаковіча, дзівіўся, што там нічога не нагадвала пра яго асноўную дзейнасць. Там шмат знаходзілася футбольнай атрыбутыкі. А ведаеце чаму? У яго была геніяльная памяць. Ён усе ноты трымаў у галаве. Уяўляеце? Чым далей, тым больш я даведваюся пра Шастаковіча і не перастаю ім захапляцца. Амаль кожны мой дзень пачынаецца з яго музыкі.
— Аркадзь Лявонцьевіч, раскажыце, калі ласка, якія ўражанні застаюцца ў французскіх гасцей пасля канцэртаў на Мядзельшчыне? Напрыклад, габаіст Жэром Гішар другі раз прыехаў на фестываль.
— Уражанні ў іх самыя лепшыя! Яны едуць сюды і не ведаюць, што іх тут чакае. Але яны едуць на Шастаковіча. Гэта імя, якое можа каго заўгодна прыцягнуць сюды. І фестываль трэба развіваць. Шкада, што тут на месцы няма патрэбных залаў, дзе гучала б сімфанічная музыка. Магчыма, неабходна задзейнічаць сталіцу. Аднаму мне немагчыма рэалізоўваць усе задумы, таму рады, калі знаходжу аднадумцаў, памочнікаў. Сёння я вельмі ўдзячны Алене Іванаўне (Касарэўскай, дырэктару Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў — аўт.) за атмасферу, якую яна стварыла падчас канцэрта. Наогул, лічу, што трэба ўключаць у работу фестывалю мясцовых артыстаў, даваць ім магчымасць праявіць сябе.
— Вы не баяліся арганізоўваць мерапрыемства такога ўзроўню ў правінцыі, дзе ўсё ж мала падрыхтаванай публікі?
— Не, ніколькі! Тут жа карані Шастаковіча! Яго музыка павінна тут гучаць. Ды і гэта сусветны вопыт — арганізацыя розных фестываляў у месцах адпачынку. У людзей ёсць магчымасць добра правесці вольны час, у тым ліку наведаўшы канцэрт класічнай музыкі. А тут — здраўніцы, многа рознай публікі, патэнцыял, можна рабіць вялікія справы. Галоўнае, каб здароўя і энергіі хапіла (усміхаецца). Для кагосьці гэта можа стаць своеасаблівым адкрыццём. Сёння на канцэрце, я ўпэўнены, былі людзі, якія слухалі класічную музыку ў жывым выкананні ўпершыню. І гэта — цудоўна!

 

Іна ЯРЧАК.
Фота Аляксандра Высоцкага.



09 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Культура

Каментаванне закрыта

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 Рэчка Нарачанка        возера Мястра лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси