Жителей Мядельского района компенсировали ущерб за незаконную ловлю рыбы

РАЙАДДЗЕЛ Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследваў крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы на возеры Баторына, што ў нашым раёне.

Прыродзе нанесены ўрон ў асабліва буйным памеры. 20 чэрвеня гэтага года два мясцовыя жыхары, мужчыны 1985 і 1958 гадоў нараджэння, з дапамогай нератаў на ўласнай драўлянай лодцы сярод белага дня незаконна здабылі каля 25 кілаграмаў рыбы. Нанесены ўрон склаў амаль на 20000 рублёў.

Мужчыны аплацілі нанесены ўрон у поўным памеры. Іх абвінавачваюць па ч. 4 арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, крымінальная справа перададзена ў суд. Названы артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе  пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

А. ГАЙДАРДЖЫ.

Старшы следчы Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта,

старшы лейтэнант юстыцыі.



08 жнiўня 2018.   Каментарыі: Comments Off.    Размешчана ў Навіны

Каментаванне закрыта

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  Касцёл у Шэметава    возера Мястра  лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела