Новости Мядельского района

У ГЭТЫЯ жнівеньскія дні найвышэйшых вытворчых паказчыкаў дабіваюцца жывёлаводы фермы «Новікі» ААТ «Сваткі». Сярэднясутачны надой малака ад каровы тут складае 24,8 кілаграма.

***

ХЛЕБАРОБЫ ААТ «Сваткі» засыпалі ў засекі дзяржавы 1142 тоны збожжа новага ўраджаю. На другім месцы ААТ «Пруднікі-Агра» — 625 тон.

***

НА палетках НП «Нарачанскі» кожны са 100 гектараў азімай пшаніцы даў па 36,5 цэнтнера зерня. Парадавалі азімы ячмень, ураджайнасць якога склала 36,1 цэнтнера з гектара, авёс — 43,8 цэнтнера з гектара.

***

НА тэрыторыі паляўнічых угоддзяў НП «Нарачанскі» і эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Мядзел» з 11 жніўня адкрываецца сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вехіра, шызага галуба, перапёлку. Паляваць на рабчыка і шэрую курапатку можна будзе з 1 верасня, а на гусака белалобага, гуменніка, шэрага і казарку канадскую — з 15 верасня.



08 жнiўня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 возера Глубелька dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела