…і лавачкі за сродкі суботніка | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

…і лавачкі за сродкі суботніка

МЯДЗЕЛ прыгажэе проста на вачах. Кожны дзень заўважаеш нешта новае: з густам аформлены фасад будынка, сучасную тратуарную плітку замест пашкоджанай або стыльную лавачку на месцы маральна састарэлай. А якія яшчэ змены адбываюцца ў горадзе? Расказвае намеснік старшыні райвыканкама Жанна АПАНОВІЧ:
— Капітальным рамонтам цяпер ахоплены дваровыя тэрыторыі дамоў 9 і 11 па вуліцы Камсамольскай. Заасфальтаваны вуліцы Тэльмана, Новая, Садовая, Зорная, Сельгастэхнікі, Пралетарская, завулак Нарачанскі, часткова — вуліцы імя Марозава, Нарачанская, Паркавая, імя Несцяровіча і імя Гурыновіча. Новае асфальтавае пакрыццё з’явілася ў многіх дваровых тэрыторыях: па абодвух баках вуліцы 17 верасня, а таксама ў дварах дамоў 23, 29 па Юбілейнай і № 8 па Ленінскай, цяпер работы вядуцца па цотным баку Нарачанскай. Заасфальтавана і аўтамабільная стаянка ля цэнтральнай раённай бальніцы.
У райцэнтры з’явіліся новыя лавачкі. Змайстравалі іх работнікі “Нарачпрафбуду”, філіяла КУП “Мінаблпаліва”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Добраўпарадкаванне закранула таксама выезд з Мядзела ў бок курортнага пасёлка. Станоўчыя змены адбываюцца і на гарадскім пляжы.
Усе пералічаныя работы выконваюць прафесіяналы. Аднак нельга абысціся толькі іх сіламі. Таму штодня ў Мядзеле з работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў раёна ствараюцца па тры брыгады, якія добраўпарадкуюць дваровыя тэрыторыі, ачышчаюць бардзюры, вывозяць смецце… Вялікі дзякуй усім, хто ставіцца да гэтага з разуменнем, працуе, каб зрабіць наш горад прыгажэйшым.
Трэба сказаць, што пазітыўныя змены ў райцэнтры жыхары Мядзельшчыны падтрымалі і фінансава, прыняўшы ўдзел у раённым суботніку. За заробленыя падчас яго сродкі набыта дзіцячая гульнёвая пляцоўка для пляжа, а на плошчы Шаранговіча з’явяцца 10 лавачак і 10 урнаў.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.



31 лiпеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

від на Мядзел на Блакітных азёрах        06-012 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси