Першыя намалоты

КОЖНАЕ жніво распачынаецца, як правіла, з уборкі рапсу. Гэта як прэлюдыя перад асноўнай дзеяй на збожжавым палетку. І, вядома ж, поспех справы ў многім залежыць ад таго, якім атрымаецца старт. Аднымі з першых выйшлі на рапсавае поле хлебаробы ААТ «Сваткі». У чацвер мы наведаліся ў гаспадарку. Галоўнага інжынера Уладзіміра Кайко адшукалі на тэрыторыі машыннага двара. Тут якраз камбайнеры завіхаліся ля сваёй тэхнікі, рыхтавалі яе да чарговага працоўнага дня.
— Фактычна жніво ў нас стартавала. Усе сем камбайнаў абкаталі ў рабоце на рапсавым палетку. Хлопцы стараліся, рамантавалі агрэгаты. І праца іх была недарэмнай — тэхніка вытрымала выпрабаванне, —
расказвае Уладзімір Мечыслававіч. — Маем чатыры камбайны «GS-1218», два «КЗС-10» і адзін «Дон-1500». Што датычыць камбайнераў, то ўсе яны вопытныя. Таму з задавальненнем назаву іх. Гэта Уладзімір Швайкоўскі, Пётр Скурко, Сяргей Герасімовіч, Пётр Рацэеў, Дзмітрый Герасімовіч, Сяргей Звяруга і Мікалай Субач. Больш за тое, менавіта хлебаробы з нашай гаспадаркі каторы год запар першымі ў раёне пераадольваюць тысячны рубеж намалоту.
— Хто з камбайнераў лідзіруе? — цікаўлюся ў галоўнага эканаміста таварыства Алы Тарасёнак.
— Пад рапсам, які вясной цешыў вока сваімі жоўтымі суквеццямі, было занята 260 гектараў, з якіх 178 ужо ўбрана. Намалочана 188 тон насення. А ў лідарах, як заўсёды, Уладзімір Швайкоўскі. На рахунку гэтага дбайнага хлебароба ёсць 48,5 тоны намалочанага зерня, — паглядзеўшы ў свае запісы, адказвае Ала Іванаўна.
Вырашылі крыху пагутарыць з Уладзімірам.
— Для мяне гэта жніво юбілейнае, дзясятае. Два гады збажыну ўбіраў камбайнам «КЗР-10».
А зараз восьмы сезон вывеў на ніву «GS-1218». Тэхніка не новая, але пакуль не падводзіла. Здаецца, і сёлета падрыхтаваў яе някепска. Як ўсё атрымаецца — пакажа час. Галоўнае, каб надвор’е паспрыяла, а за намі справа не стане, — кажа Уладзімір Мікалаевіч. — Справімся з рапсам — чакае пшаніца…
Рабіць прагнозы новага ўраджаю галоўны тэхнолаг сваткаўскіх палёў адмаўляецца. Нават недасведчанаму ў аграноміі чалавеку зразумела, што сёлета ўраджай будзе меншы, чым летась. І прычыны відавочныя: калі як паветра была
патрэбна вільгаць — сонца бязлітасна паліла і сушыла палеткі. Надышоў час жніва — дажджы паліваюць зямлю. Што ж, год на год не выходзіць…

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.



24 лiпеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

84 dsc_5774-3 _dsc1133-3 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела