Зрабіць штосьці карыснае

З 9 ліпеня распачалі працу экалагічныя атрады. У Мядзельскім ПМС — атрад з гаворачай назвай “Патрыёты”, а пад кіраўніцтвам Мядзельскай ЖКГ — з
не менш выразнай — “Пчолка”. Атрады падзяліліся даволі цікава: у “Пчолцы” — усе дзяўчынкі і толькі адзін хлопец, займаюцца яны, у асноўным, азеляненнем горада, у “Патрыёце” — адны хлопцы, якія добраўпарадкуюць плошчу Леніна, раўняюць пляцоўкі пад плітку. Брыгадзір атрада — Ігар Трэнькоў, яму дзевятнаццаць год. Ён уладкаваўся на працу без запрашэння, знайшоў сам:

— Я хачу працаваць, бо гэта не справа — сядзець дома, што там рабіць усё лета? А тут не толькі жаданне падзарабіць, а яшчэ і магчымасць быць карысным свайму гораду. Акрамя таго, што працую разам з усімі, займаюся вядзеннем дакументацыі, адказваю
за атрыманне і здачу інвентару, сачу, каб людзі не перапрацоўвалі. У нас у атрадзе ёсць хлопец, якому толькі чатырнаццаць, і ён павінен працаваць да абеду. Я заўсёды напамінаю, бо цяжка кінуць працу, калі не завяршыў.
Працаваць атрады будуць амаль да канца месяца: “Пчолка” — да 23 ліпеня, а “Патрыёты” — да 27.

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота Аляксандра Высоцкага.



17 лiпеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Моладзь

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 на Блакітных азёрах        Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай img_4257

Пабрацімы Мядзела