Задавальняем патрэбы насельніцтва

Паважаныя работнікі спажывецкай
кааперацыі Мядзельшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём кааперацыі.
Спажывецкая кааперацыя ўносіць дастойны ўклад у развіццё інфраструктуры азёрнага краю, паляпшэнне ўмоў жыцця людзей. Праводзіцца рэканструкцыя і ствараюцца сучасныя аб’екты гандлю ў населеных пунктах раёна, расце тавараабарот, якасць абслугоўвання і аказання паслуг насельніцтву. Не застаюцца без гандлёвага абслугоўвання і жыхары аддаленых вёсак. Кааператары заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу вяскоўцам у рэалізацыі лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, набыцці неабходных тавараў.
Упэўнены, што і надалей вы, паважаныя работнікі кааперацыі, будзеце павышаць якасць і пашыраць спектр паслуг, праяўляць максімум увагі да абслугоўвання насельніцтва.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, радасці і добрага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У першую суботу ліпеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі спажывецкай кааперацыі. Сярод іх тыя, што стаяць за прылаўкам, арганізоўваюць развазны і вынасны гандаль, працуюць у сістэме грамадскага харчавання, займаюцца нарыхтоўкамі, аказваюць бытавыя паслугі. Акрамя таго, гэта свята таксама вадзіцеляў, будаўнікоў, канторскіх і іншых работнікаў сістэмы. Мы ўсе — паасобку і разам — выконваем сваё галоўнае прызначэнне: задавальняем патрэбы насельніцтва ў забеспячэнні таварамі харчовай і нехарчовай груп, у тым ліку ўласнай вытворчасці, рознымі бытавымі паслугамі. Пры гэтым стараемся культурна і якасна абслугоўваць наведвальнікаў нашых аб’ектаў. Удзяляем увагу паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы, навядзенню парадку на падведамасных тэрыторыях. Значны аб’ём работ запланаваны і выконваецца да абласнога фестывалю-кірмашу хлебаробаў “Дажынкі-2018”. Вядома, не заўсёды ўсё ідзе гладка, так, як хочацца. Разам са станоўчымі момантамі хапае і недапрацовак, якія бачым і стараемся па меры з’яўлення выпраўляць.
Разам з тым, прафесійнае свята — выдатная нагода для таго, каб адзначыць поспехі і дасягненні, выказаць удзячнасць работнікам за іх шчырую і руплівую працу, неабыякавасць і самааддачу. Многія — лепшыя з лепшых — напярэдадні гэтай даты атрымалі граматы, падзякі розных узроўняў. Напрыклад, повар Леаніда Роўда ўзнагароджана знакам “30 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі Беларусі”. Па сутнасці ўсё свядомае жыццё Леаніды Фаусцінаўны, а гэта 38 гадоў, звязана з нашай сістэмай. Як прыйшла пасля заканчэння Нарачанскага кааператыўнага вучылішча на работу, так і сёння шчыруе. На розных участках грамадскага харчавання была ў свой час задзейнічана, у тым ліку 15 гадоў прысвяціла працы ў сталовай адной з навучальных устаноў райцэнтра. У апошнія гады жанчына — повар мяснога цэха “Крывіцкае РГП”, паўфабрыкаты, іншая прадукцыя якога карыстаюцца попытам у жыхароў і гасцей нашага сінявокага Нарачанскага краю. Грамату Белспажыўсаюза атрымала прадавец аўтакрамы УП “Крывіцкае РГП” Данута Бабровіч, а падзяку — вядучы таваразнаўца гэтага ж прадпрыемства Ганна Адамовіч. Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны вадзіцель аўтакрамы райПО Мікалай Сіськевіч, прадавец УП “Крывіцкае РГП” Жанна Сцяпанава, вядучы бухгалтар райПО Анастасія Часноўская. Ганаровыя граматы ад праўлення раённага спажывецкага таварыства атрымалі прадавец Крывіцкага РГП Таццяна Сідаровіч, вадзіцель райПО Анатолій Яцына, граматы — вядучы эканаміст райПО Ганна Гарбацкая, бухгалтар Крывіцкага РГП Таццяна Бохан, намеснік старшыні праўлення па кадрах і ідэалагічнай рабоце райПО Таццяна Крыштопа, вадзіцель пагрузчыка райПО Іван Шаранговіч. Падзякамі адзначана старанная праца прадаўцоў Валянціны Малевіч і Галіны Аношкі, повара Наталлі Макарэвіч і загадчыцы вытворчасці Алены Шчыгло — усе яны прадстаўляюць УП “Крывіцкае РГП”.
Віншую работнікаў прадпрыемства з нагоды прафесійнага свята. Дзякую за сумесную працу. Жадаю моцнага здароўя, далейшай плённай работы, вялікага асабістага шчасця, міру і дабра. Няхай вам усім заўсёды спадарожнічае поспех!

А. ГРУЗД.
Старшыня праўлення райПО.
На здымках: повар Леаніда Роўда; вадзіцель аўтакрамы Мікалай Сіськевіч.
Фота Аляксандра Высоцкага.



07 лiпеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 возера Глубелька wjx6x-f4hhi 223_

Пабрацімы Мядзела