З падарункамі — да дзяцей

Штогод міжнародны Дзень абароны дзяцей не абыходзіцца без разнастайных акцый. Вось і ў нядаўняе свята 1 чэрвеня да юных мядзяльчан завіталі старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, Мядзельскай і Барысаўскай раённых арганізацый гэтага прафсаюза Таццяна Хацяновіч і Наталля Сільчанка.
Сустрэча адбылася ў памяшканні аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Чакалі гасцей дзеці работнікаў ТЦСАН і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Сярод іх былі і адораныя дзеці, і са шматдзетных сем’яў. Узрост розны — ад 4 да 14 год.
Для юных мядзяльчан наладзілі салодкі стол. Ім паказвалі ўрыўкі з мультфільмаў з песнямі, ролік пра наш раён. Весяліла малышоў раставая лялька.
Дзеці ж падрыхтавалі імправізаваны канцэрт: хтосьці іграў на музычным інструменце, нехта спяваў, іншыя расказвалі вершы, танцавалі. І не толькі самі — а і запрашалі ў кола астатніх.
А напамяць пра сустрэчу дзецям застануцца падарункі — кожнаму госці ўручылі па рукзаку.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: удзельнікі сустрэчы.
Фота аўтара.



14 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Мястра 0-170 на Блакітных азёрах        84

Пабрацімы Мядзела