Навіны Мядзельшчыны | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Навіны Мядзельшчыны

У НДЦ «Зубраня» прайшоў Дзень Сірыі. Напачатку ўшанавалі памяць загінуўшых у ходзе баявых дзеянняў у Сірыі хвілінай маўчання. Затым увазе гледачоў прадставілі тэатралізаваную пастаноўку, падчас якой беларусы бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй і культурнай спадчынай гэтай краіны. Дэлегацыю прывіталі надзвычайны і паўнамоцны пасол Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі Басам Абдуль Мажыд і кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ларыса Емяльянчык.

***

Для бібліятэкараў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка правялі семінар-практыкум на тэму “Арганізацыя летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў у публічнай бібліятэцы”. Яны паслухалі паведамленні пра асноўныя віды аматарскіх аб’яднанняў, іх спецыфіку і тэматычную разнастайнасць, падзяліліся вопытам работы па арганізацыі летняга адпачынку. Таксама адбылася творчая сустрэча з даўнімі сябрамі бібліятэкі — пісьменнікамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным, падчас якой Леанід Васільевіч прэзентаваў сваю новую кнігу “…Натуральны, як лінія небасхілу”, прысвечаную жыццю Максіма Танка.

***

Пачалі працу аздараўленчыя лагеры для юных жыхароў раёна. Так, па 26 чэрвеня на базе Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна функцыянуе аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем «Фарбы лета».

***

Прайшла міжнародная парусная рэгата «Who is Who Нарач-2018», якая адбылася на базе яхт-клуба «N-W» этнакультурнага комплексу «Наносы-Наваселле». Спаборніцтвы прайшлі на высокім узроўні. Госці рэгаты змаглі паглядзець гонку каманд прафесіяналаў не толькі з берага — прагулачны катар падвозіў усіх жадаючых ажно да месца падзей.



13 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        лебедзі на Мястры возера Глубелька

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси