



***
БЕЛАРУСКАЯ гандлёва-прамысловая палата праінфармавала, што санаторый «Спадарожнік» стаў фіналістам конкурсу «Лепшы экспарцёр 2017 года», паказаўшы добрыя вынікі ў сферы развіцця экспарту.
***
У БАЯРСКАЙ сельскай бібліятэцы-доме вольнага часу прайшла гульнёва-забаўляльная праграма «У чароўнай краіне дзяцінства». Выдатнае надвор’е паспрыяла правядзенню мерапрыемства на тэрыторыі ля бібліятэкі. Традыцыйна прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце. Сёлета ён быў прысвечаны Году малой радзімы. Яшчэ дзеці з ахвотай удзельнічалі ў гульнях, конкурсах, казачнай віктарыне і г. д.
***
На працягу трох дзён на базе Мядзельскай ЦРБ праходзіла вучоба па аказанні экстранай дапамогі пры абставінах, якія пагражаюць жыццю, з адпрацоўкай навыкаў на трэнажоры “Максім-3”. Прымалі ў ёй удзел фельчары ФАПаў і хуткай медыцынскай дапамогі, памочнікі ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, урачы, загадчыкі лячэбна-прафілактычных арганізацый, медыцынскія сёстры, якія будуць працаваць у аздараўленчых лагерах, а таксама работнікі санаторна-курортных арганізацый раёна.
Пакінуць каментарый