Адмова ад заключэння дамовы не вызваляе ад унясення аплаты

АНАЛІЗ паведамленняў, якія паступілі на нашу “гарачую лінію” напрыканцы мая, сведчыць, што праблема абгрунтаванасці налічэння арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі платы за збор ад насельніцтва цвёрдых адыходаў па-ранейшаму актуальная. Больш за палавіну тых, хто звярнуўся, выказвалі незадаволенасць выстаўленымі рахункамі без заключэння дамоў на аказанне адпаведнай паслугі. Падобныя пытанні перыядычна ўздымаюцца і ў пісьмах, якія дасылаюцца на адрас Камітэта. Таму ёсць падстава пагаварыць на гэту тэму больш прадметна. Згодна з артыкулам 52 Палажэння аб парадку разлікаў за жыллёва-камунальныя паслугі, выканаўца абавязаны прапанаваць плацельшчыку заключыць адпаведную дамову. Не аказанне канкрэтнаму спажыўцу ці ў адносінах да аднаго дома паслугі па вывазе, абясшкоджванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адыходаў тэхнічна немагчыма. Чаму? Бо спецыялізаваныя арганізацыі аказваюць такую паслугу ў населеным пункце на пастаяннай аснове ў адпаведнасці з зацверджанымі схемамі звароту з адыходамі і нясуць звязаныя з гэтым затраты — зарплата рабочых, транспартныя расходы і гэдак далей.
На практыцы ж нярэдка асобныя грамадзяне свядома ўхіляюцца ад заключэння такіх дамоў у парушэнне артыкула 18 Закона “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”. Згодна яго кожны спажывец абавязаны заключыць дамову на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг. Гэта, дарэчы, з’яўляецца адначасова і гарантыяй абароны яго правоў у выпадку ўзнікнення нейкіх непаразуменняў. Плата за жыллёва-камунальныя паслугі пачынаецца гаспадаром кватэры з дня ўзнікнення ў яго права ўласнасці на гэта памяшканне. Нярэдка на вёсцы хаты выкарыстоўваюцца пад дачы, бывае таксама, калі ў прыватным доме ніхто не зарэгістраваны. Разам з тым, іх уладальнікі павінны заплаціць за зварот з цвёрдымі камунальнымі адыходамі, зыходзячы з нарматываў іх утварэння на аднаго плацельшчыка жыллёва-камунальных паслуг па тарыфах для насельніцтва, якія субсідзіруюцца.
Звяртаем увагу, што ўстанаўленне нарматываў утварэння цвёрдых камунальных адыходаў уваходзіць у кампетэнцыю мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Яны маюць права на ўстанаўленне асобнага нарматыву для жылых дамоў у сельскай мясцовасці, дзе адсутнічаюць зарэгістраваныя (пражываючыя) грамадзяне і якія выкарыстоўваюцца ў летні перыяд для вырошчвання пладовых, ягадных, агароднінных, дэкаратыўных і іншых сельскагаспадарчых культур, стварэння ўмоў для адпачынку і правядзення вольнага часу, задавальнення іншых патрэб. Такім чынам, адмова грамадзян, якія маюць ва ўласнасці жылыя дамы, ад заключэння дамовы не вызваляе ад унясення аплаты за паслугі па звароце твёрдых камунальных адыходаў. Дададзім яшчэ, што захаванне абодвума ўдзельнікамі працэсу — грамадзянамі і арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі — сваіх правоў і абавязкаў пры вывазе, абясшкоджванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адыходаў — залог чысціні і парадку на нашых тэрыторыях!

Упраўленне кантролю
галін гаспадаркі Камітэта
дзяржкантролю Мінскай вобласці.



08 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12     Паруснікі                          від на Мядзел Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси