Перавозкі: у каго гарантыя бяспекі?

ТРАНСПАРТНАЯ інспекцыя пастаянна праводзіць пазапланавыя праверкі па фактах дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вытворцаў транспартных работ і паслуг.
За чатыры месяцы бягучага года на тэрыторыі Мінска і вобласці адбылося 30 ДТЗ з удзелам перавозчыкаў — вытворцаў транспартных работ і паслуг. З іх 16 — з удзелам аўтамабіляў, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, і 14 — падчас перавозкі грузаў. У выніку здарэнняў 6 чалавек загінула і 46 паранена.
Транспартная інспекцыя па г. Мінску і вобласці ажыццяўляе цеснае ўзаемадзеянне з ГУУС Мінгарвыканкама і УДАІ УУС Мінаблвыканкама па своечасовым і дакладным атрыманні інфармацыі аб ДТЗ. Улічваючы, што гэтыя здарэнні наносяць шкоду жыццю і здароўю грамадзян, навакольнаму асяроддзю, маёмасці юрыдычных і фізічных асоб, Транспартная інспекцыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 “Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” па ўсіх выпадках праводзіць пазапланавыя праверкі суб’ектаў гаспадарання.
У іх выніку высвятляецца, што прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі дарожна-транспартным здарэнням, служыла парушэнне заканадаўства ў сферы транспартнай дзейнасці. За чатыры месяцы гэтага года Транспартнай інспекцыяй выяўлена 286 такіх парушэнняў. Па выніках праверак 18 чалавек прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, кіраўнікам арганізацый выдадзены прадпісанні на ўхіленне парушэнняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

А. КАСПАРЭВІЧ.
Намеснік начальніка
Транспартнай інспекцыі па
г. Мінску і Мінскай вобласці.



07 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-178 Сядзіба Максіма Танка  лебедзі на Мястры     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси