Дзяржпрамнагляд інфармуе

Падчас прафілактычных мерапрыемстваў па гатоўнасці да пасяўной і ўборачнай кампаній у арганізацыях з масавым знаходжаннем людзей і на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу інспектарамі Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду былі выяўленыя выпадкі адсутнасці ліцэнзіі на права выканання работ па абслугоўванні і рамонце (без прымянення зваркі) патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў. Гэта з’яўляецца парушэннем ў галіне прамысловай бяспекі.

Пералік патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў можна знайсці ў дадатку 2 да Закона “Аб прамысловай бяспецы” ад 5 студзеня 2016 года №354-З. А ліцэнзаванне ў галіне прамысловай бяспекі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з главой 14 “Дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі” Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010г. №450.

20 кастрычніка 2016 года ў гэты Указ былі ўнесены змены. Асноўнае ў іх адмова ад неабходнасці ў атрыманні ліцэнзіі на эксплуатацыю вытворчых аб’ектаў III тыпу небяспекі і неабходнасць у яе атрыманні пры выкананні сваімі сіламі работ па абслугоўванні і рамонце патэнцыяльна небяспечных аб’ектаў. Таксама была ўведзена магчымасць да 23 красавіка 2017 года ўнесці змены ў існуючую ліцэнзію на эксплуатацыю без правядзення адпаведнай экспертызы.

Каб спыніць парушэнні гэтых патрабаванняў, арганізацыям, якія эксплуатуюць патэнцыяльна небяспечныя аб’екты і якія жадаюць самастойна ажыццяўляць абслугоўванне і рамонт гэтых аб’ектаў, неабходна звярнуцца ў Дзяржпрамнагляд для правядзення экспертызы на адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням. У выпадку адсутнасці магчымасці выконваць дадзены від работ, ім неабходна заключыць дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй, якая мае ліцэнзію на аказанне адпаведных паслуг.

В. КУДРАШОЎ.

Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.



07 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Лебедзі на Нарачы  возера Мястра  84 Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси