Навіны Мядзельшчыны

Як паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, з пачатку года сямейны капітал назначаны 15 мнагадзетным сем’ям. За гэты ж перыяд выдадзена 12 пасведчанняў мнагадзетнай сям’і. Акрамя таго, назначана дапамога 53 сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

***

У раённай дзіцячай бібліятэцы 1 чэрвеня адбылася гульнёвая праграма “Няхай радуюцца дзеці на сонечнай планеце”. Адразу ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі дзве казкі ў выкананні наведвальнікаў лялечнага тэатра. Затым усе пазнавалі кніжных герояў, адгадвалі загадкі пра лета, спявалі частушкі на летнюю тэматыку.

***

У Мінску адбыўся X рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”. Мядзельшчыну на ім прадстаўлялі Крывіцкі раённы цэнтр народных рамёстваў, Лацвянскі Дом майстра, а таксама члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Уладзімір Хіхіч і Генадзь Скурко.



06 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        на Блакітных азёрах        возера Глубелька Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела