На лепшых турыстаў і выратавальнікаў

Раённыя злёты юных турыстаў і пажарных-выратавальнікаў прайшлі 18 мая на турыстычнай стаянцы “Лагер” ля вёскі Гатавічы. На беразе Нарачы сабраліся 13 каманд устаноў адукацыі.

Галоўныя мэты мерапрыемства былі такія: прыцягненне навучэнцаў да заняткаў спартыўным турызмам і арыентаваннем, павышэнне майстэрства ўдзельнікаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, выклікаць цікавасць да вывучэння асноў бяспечнай жыццядзейнасці, патрыятычнае выхаванне моладзі і вызначэнне мацнейшых.
У праграме злёту юных турыстаў былі спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні (яны праходзілі ў трох узроставых групах), праходжанне кароткай дыстанцыі ў тэхніцы турызму. Яшчэ каманды паказалі свае таленты ў конкурсах турысцкай песні і насценных газет.
— Злёту спрыяла добрае надвор’е. І дзень быў напоўнены цікавымі выпрабаваннямі, новымі знаёмствамі і духам спаборніцтва. Ён падарыў дзецям незабыўныя ўражанні, добры настрой і зарад бадзёрасці, — расказвае метадыст цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Анастасія Крывашэева.
Ацэньвала выступленні дзяцей журы на чале з галоўным суддзёй спаборніцтваў, намеснікам дырэктара цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Ірынай Буранок. Барацьба за першае месца аказалася ўпартая. Пра гэта сведчыць тое, што ў агульнакамандным заліку прадстаўнікі Нарацкай СШ №2 і Крывіцкага ВПК д/с-СШ набралі аднолькавую колькасць балаў. Але, згодна з палажэннем, у такім выпадку перавагу атрымлівае каманда, якая паказала лепшы вынік на кароткай дыстанцыі. Ён аказаўся лепшым у Нарацкай СШ №2, якая і заняла першае месца. Другое месца дасталося крывічанам, трэцяе — камандзе Мядзельскага ВПК я/с-СШ.
— Каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, удала пераадольвалі паласу перашкод, — падсумавала Анастасія Крывашэева.
Адначасова праходзіў злёт юных выратавальнікаў-пажарных. Перамаглі тут навучэнцы Сырмежскага ВПК д/с-БШ. На другім месцы — каманда Крывіцкага ВПК д/с-СШ, на трэцім — Нарацкай СШ №2, паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымках: моманты турзлёту.
Фота А. Кумішчы.



05 чэрвеня 2018.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-012 _dsc1133-3 img_4257     Паруснікі

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси